Грамадства

Пратасевіч даў інтэрв'ю АНТ

Палітвязень з'явіўся ў эфіры праграмы «Маркаў. Нічога асабістага».

Скрыншот з відэа. 

Ён заявіў, што прызнаў віну па артыкуле 342 (грубае парушэнне грамадскага парадку).

Апроч таго, расказаў пра чат, у якім адміністратары найбуйнейшых тэлеграм-каналаў абмяркоўвалі план акцый пратэсту.

«Можна сказаць, гэты чат «Хата», ён па-рознаму называўся, пераствараўся, меў розныя назвы. Галоўнае, было гэта ключавое слова «Хата». Там былі адміністратары найбуйнейшых каналаў, блогеры і гэтак далей. І менавіта там адбывалася сапраўды, гэта быў такі галоўны каардынацыйны чат вулічных пратэстаў і інфармацыйнага парадку», — расказаў Пратасевіч і назваў імёны людзей, якія нібыта ўваходзілі ў чат.

«Сцяпан Пуціла, Ян Рудзік пазней туды стаў уваходзіць, Тадэвуш Гічан, таксама туды ўваходзіў Франак Вячорка, які мог прыйсці туды і напісаць адразу канкрэтныя тэзісы, па якіх мы павінны былі працаваць. Антон Матолька, Даніла Багдановіч. Раней там прысутнічалі такія персанажы, як Шрайбман, Пальчыс, Юшкевіч, а таксама Настасся Рагатко, якая мае дачыненне да дзейнасці штаба Святланы Ціханоўскай, Вікторыя Пальчыс, жонка Эдуарда Пальчыса. Дзмітрый Навоша, у прынцыпе, дастаткова вядомы медыйны чалавек, Яўген Малахоўскі, які працаваў у асноўным з дваровымі чатамі і дваровымі ініцыятывамі. Там, у асноўным, і прымаліся ўсе асноўныя рашэнні аб тым, дзе пройдзе наступная акцыя, які мы павінны трымаць інфармацыйны парадак у найбліжэйшы час. Там абмяркоўваліся ўсе актуальныя падзеі, усе здарэнні. Па сутнасці, адзін чат выконваў ролю галоўнага каардынацыйнага чата ўсёй інфармацыйнай вайны і вулічных пратэстаў», — сцвярджае ён.

Згаданыя ім людзі пакуль ніяк не пракаментавалі фільм АНТ.

Пратасевіч шмат выказваўся ў тым ліку аб жыллёвых умовах і матэрыяльным стане некаторых апазіцыйных дзеячаў. Пры гэтым ён не раз са шкадаваннем адзначаў, гаворачы пра сваю супрацу ў розных каналах, што яго «адсунулі ў бок», «збіраліся звольніць» і г. д.

Каментары

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё3

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар14

Сакрэтная служба ЗША ўсур'ёз занялася Іланам Маскам. Усё з-за аднаго твіта2

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат3

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →