Рэзкая рэакцыя Захаду на інцыдэнт з пасадкай самалёта Ryanair у Беларусі не абгрунтаваная. Так лічыць афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку, піша РБК.
«Шакуе тое, што Захад называе выпадак у паветранай прасторы Беларусі шакуючым. Жыццё «цывілізаваных дэмакратый» па траекторыі «quod licet Iovi, non licet bovi» («што дазволена Юпітару, не дазволена быку») даўно не актуальнае ў сувязі са стратай лідарскіх якасцяў, што некалі сапраўды былі лідарскімі. Кроў і пакуты мільёнаў ва ўсім свеце выбілі з-пад заходніх дэмагогаў табурэтку, з якой яны прапаведавалі», — напісала Захарава.
«Альбо павінна шакаваць усё: ад прымусовых пасадак у Аўстрыі самалёта прэзідэнта Балівіі па запыце ЗША і ва Украіне пасля 11 хвілін узлёту беларускага борта з актывістам Антымайдана. Альбо не павінны шакаваць аналагічныя паводзіны іншых» — патлумачыла Захарава сваю пазіцыю.
Каментары