Эканоміка

У Венесуэле гіперінфляцыя: новая банкнота мільён балівараў — гэта ўсяго паўдаляра 

Венесуэла ўжо амаль тры гады знаходзіцца ў цяжкім сацыяльна-эканамічным крызісе, на фоне гіперінфляцыі краіна запускае ў абарачэнне новыя банкноты наміналам 200 тысяч, 500 тысяч і 1 млн балівараў, перадае dw.com.

«Новыя банкноты наміналам 200 тыс. (0,11 даляра ЗША), 500 тыс. (0,27$) і 1 млн суверэнных балівараў (0,53$) пачнуць паступова ўводзіцца ў абарачэнне з 8 сакавіка 2021 года», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Цэнтрабанка ў Каракасе ў пятніцу, 5 сакавіка. У Цэнтрабанку выказалі ўпэўненасць у тым, што новыя купюры задаволяць патрэбы нацыянальнай эканомікі.

Венесуэла ўжо амаль тры гады знаходзіцца ў стане цяжкага сацыяльна-эканамічнага крызісу. Па выніках 2018 года інфляцыя ў краіне склала 1,7 млн працэнтаў, а 2019 — больш 9585 працэнтаў. У якасці адной з мер умацавання эканомікі ўлады краіны ўвялі новую валюту — суверэнны балівар, аднак і яго курс моцна ўпаў: у цяперашні час 1 даляр ЗША каштуе больш за 1,8 млн балівараў.

У лютым 2020 года Bloomberg паведаміў, што друкаваць новыя банкноты для Венесуэлы будзе расійская кампанія «Госзнак», прычым плануецца выпусціць 300 млн новых банкнот наміналам ад 10 тыс. да 50 тыс. суверэнных балівараў. У самой расійскай кампаніі адмовіліся каментаваць гэтае паведамленне.

Каментары

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Усе навіны →
Усе навіны

Юлія Навальная заявіла пра намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі6

На Камароўку з Кітая прывезлі вінаград, які адмаўляюцца купляць, бо ніколі такога не бачылі

Абмежаванні супраць дронаў тармозяць лазерную археалогію ў Беларусі3

«Я фатограф і шукаю мадэляў». Новы развод ад ашуканцаў у тэлеграме 5

Памёр галоўны апанент Эрдагана Фетхулах Гюлен1

Мінінфарм аднавіў доступ да анлайн-кінатэатра Okko

ГУР заявіў пра забойства пілота расійскага бамбавіка, датычнага да атакі на гандлёвы цэнтр у Краменчугу19

Як жыхары Слуцка праз недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з суддзёй

Сабаленка стала першай ракеткай свету19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Галоўнае
Усе навіны →