Грамадства

Жанчына ў Піцеры, якую амапавец ударыў нагой у жывот, пабывала ў рэанімацыі

54-гадовая жыхарка Пецярбурга Маргарыта Юдзіна, якую ўчора супрацоўнік паліцыі ўдарыў нагой у жывот падчас разгону мітынгу, знаходзіцца ў шпіталі.

У яе сур'ёзная траўма галавы, за ноч ёй стала горш. Маргарыта знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні, паведамляе расійскі рэсурс Baza.

Яе крыўдзіцель пакуль не знойдзены.

Вось відэа таго дзікага моманту: жанчына спыталася ў сілавікоў, нашто яны затрымалі юнака.

Дырэктар НДІ хуткай дапамогі імя Джанелідзэ Вадзім Манукоўскі заявіў выданню «Подъем», што стан здароўя жанчыны не страшны.

«У яе лёгкая траўма, там наогул ніякіх праблем. Яна ў прытомнасці, адчувае сябе цудоўна, я б яе ўвогуле выпісаў».

У той жа час РІА Новости ў НДІ імя Джанелідзэ пацвердзілі, што жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі.

Учора ў сотні гарадоў Расіі людзі выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць карупцыі расійскай вярхушкі і арышту антыкарупцыйнага блогера Аляксея Навальнага. У Маскве дэманстрантаў было каля 40 тысяч. 

Ніколі раней пратэсты ў рэгіёнах не былі такімі масавымі. У Ніжнім на вуліцу выйшлі 10 тысяч чалавек, у Екацярынбургу, Уладзівастоку, Іркуцку і яшчэ сотні абласных гарадоў — дзе тысячы, дзе сотні.

Як і ў Беларусі, у Расіі цяпер людзей разганяюць і затрымліваюць за сам факт пратэсту, а дзяржаўныя СМІ прыраўноўваюць любы пратэст супраць існуючай сістэмы да злачынства.

Каментары

«Фанфары, дзяржава для народа». Ужо некалькі месяцаў у метро круцяць выступы Лукашэнкі11

«Фанфары, дзяржава для народа». Ужо некалькі месяцаў у метро круцяць выступы Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Інваліду з Кобрына пагражае да сямі гадоў за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Зрывала дахі, тапіла машыны: беларуска — пра жыццё ў Фларыдзе пасля ўрагану

Сям'я з 12 чалавек, што выехала з Латвіі ў Беларусь, хоча жыць у Расіі1

Беларуская блогерка прадае бутэлькі колы па 100 рублёў і не толькі. За дзень яна зарабіла больш, чым некаторыя за паўгода7

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

«Хачу ў старасці сваю бібліятэку, як у Радзівілаў у Нясвіжы». Літаратурны блогер пра свой шлях да роднай мовы і ўлюбёныя кнігі

За краты ў 10 гадоў: Паўночная тэрыторыя Аўстралія знізіла ўзрост крымінальнай адказнасці1

У Мінску прадаюць трохпакаёвую сталінку з відам на плошчу Перамогі5

Адзіная дачка футбаліста Бялькевіча амаль нічога не памятае пра бацьку. Нарадзілася ў Кіеве, а цяпер у Расіі рвецца на ТБ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фанфары, дзяржава для народа». Ужо некалькі месяцаў у метро круцяць выступы Лукашэнкі11

«Фанфары, дзяржава для народа». Ужо некалькі месяцаў у метро круцяць выступы Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →