Свет77

Арганізатарцы нашумелай сэкс-оперы ў Штутгарце сталі дасылаць пагрозы

Аўстрыйская мастачка і рэжысёрка Фларэнціна Гольцынгер, якая паставіла ў Штутгарце нашумелую БДСМ-оперу з хрысціянскім антуражам, сутыкнулася з нянавісцю вернікаў, якія называюць яе «д'яблам» і «сатаністкай». Цяпер на оперы будзе больш аховы.

Фларэнціна Гольцынгер, аўтарка новага спектакля Sancta. Фота: picture alliance / Contributor Getty Images

Частка нямецкіх вернікаў абурылася новым правакацыйным сэкс-спектаклем аўстрыйскай рэжысёркі Фларэнціны Гольцынгер пад назвай Sancta («Святая»), які ў гэтым годзе дэбютаваў у тэатрах некалькіх гарадоў Германіі.

«Мой профіль у Instagram поўны інквізітарскай рыторыкі. Стала атрымліваць пагрозы і каментары ад вернікаў кшталту «ты — д'ябал» і «ты — сатаністка».

Нягледзячы на гэта, маю намер працягваць выступы і не дазволіць сабе паддацца цэнзуры. Наступнае прадстаўленне ў Штутгарце будзе забяспечана аховай, якая будзе больш уважліва кантраляваць доступ у тэатр. Паліцыя таксама заявіла, што гатовая ў выпадку неабходнасці хутка ўмяшацца ў экстранных выпадках», — перадае выданне Bild са спасылкай на мастачку Гольцынгер.

Раней аўтарка казала, што яе новы спектакль быў створаны не для насмешак над Царквой, а для вывучэння паралеляў паміж кансерватыўнымі інстытутамі грамадства з аднаго боку і субкультурнымі супольнасцямі з другога.

Нагадаем, што тыдзень таму падчас паказу спектакля Sancta у Штутгарцкай дзяржаўнай оперы 18 гледачоў адчулі моцную млоснасць, некаторым спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога.

Сама пастаноўка ўтрымлівае ў сабе сцэны сапраўднага сэксу з БДСМ-элементамі, выкананымі акторкамі ў вобразе каталіцкіх манахінь, якія падчас спектакля ў аголеным выглядзе таксама абліваюцца штучнай ці сапраўднай крывёй, мастурбуюць пад тэхна музыку, спяваюць хэві-мэтал (класічны жорсткі рок), лазяць па сценах і катаюцца на роліках. Усё гэта суправаджаецца наяўнасцю на сцэне хрысціянскай атрыбутыкі, званоў і ўкрыжаванняў.

Прадстаўнікі дзяржаўнай оперы Штутгарта адзначылі, што афіша спектакля ўтрымлівае папярэджанні пра ўсе вышэйпералічаныя сцэны і пазначае, што выявы для некаторых гледачоў могуць быць траўмавальныя.

Адна са сцэн новага аўстрыйскага спектаклю Sancta (18+). Фота: Nicole Marianna Wytyczak

Спектакль Sancta, у якім удзельнічаюць толькі жанчыны, быў пастаўлены ў гарадах Германіі толькі ў гэтым годзе па матывах арыгінальнай оперы 1920-х гадоў пад назвай «Святая Сусана».

Паводле арыгінала, маладая манахіня Сусана ўзбуджаецца ад аповеду адной са старэйшых сёстраў жаночага манастыра. У парыве сэксуальнага запалу Сусана агаляецца на алтары і зрывае адзенне з фігуры Хрыста. Але, убачыўшы павука, які сімвалізуе яе грэх, спыняецца і бяжыць да іншых манахінь раскайвацца і маліць іх, каб тыя замуравалі яе жыўцом у якасці пакарання за бязбожны ўчынак.

Арыгінальны спектакль павінен быў дэбютаваць у дзяржаўнай оперы Штутгарта яшчэ ў 1921 годзе, але быў пастаўлены на сцэне толькі ў 1922 годзе з-за пратэстаў з боку каталікоў і духавенства. 

Каментары7

  • Так
    18.10.2024
    А зробяць падобны спектакль толькі не з хрысціянскім, а ісламскім матывам?

    Канешне, пры медыйнай падтрымцы Bild Russian (адкуль крыніца), "Нашай Нівы", Медузы, Die Linke, SPD, Die Tageszeitung і іншых падобных?

    Вось тады правакацыя была б аднаразавая, бо на "пагрозах" у Instagram бы не скончылася.
  • Так
    18.10.2024
    Так пры аказіі, вось ёсць артыкул пра такі спектакль. А дзе артыкул на больш істотны конт, а менавіта пра тое, як у мінулыя выходныя ў Гамбургу тысячы ісламістаў выйшла на пратэст з патрабаваннем увесці права шарыяту?

    Гэта не першы такі выпадак. І яшчэ на фоне таго, што нават майстрым у ЕС пераканаўся да абмежаванняў у дачыненне міграцыі.
  • Віталь
    18.10.2024
    Нечысць ужо ідзе ў наступ

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары10

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Ілан Маск вярнуў статус найбагацейшага чалавека ў свеце, пабіўшы ўласны рэкорд4

Ультраправая прыхільніца тэорый змоваў стане рэгуляваць урад ЗША25

Рычард Гір прадставіў новы серыял, у якім свае 20 секундаў славы атрымала і Беларусь2

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю2

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары10

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →