Як і 30 жніўня, у калоне на праспекце Пераможцаў прайшла асобная група з трох дзясяткаў чалавек — яны неслі плакат «Спартоўцы з народам». Там шмат вядомых атлетаў, ім гукаюць: «Спартоўцы — малайцы!», піша Свабода.
У першых шэрагах былі баскетбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі Ягор і Мікіта Мешчараковы, чэмпіён свету і Еўропы па самба Сцяпан Папоў, чэмпіёнка свету па кіданні ядра Надзея Астапчук, член зборнай краіны па трыятлоне Валянціна Зелянкевіч, гандбаліст Канстанцін Якаўлеў, валейбаліст Артур Удрыс ды іншыя.
Каментары