Улада3939

Качанава: Мы зрабілі абсалютна правільна; жорсткія каранцінныя меры могуць выклікаць другую хвалю каранавіруса

Беларусь не пайшла супраць усіх у барацьбе з каранавірусам, рашэнні былі дакладна вывераныя. Пра гэта старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла ў эфіры БТ-1.

Фота Надзеі Бужан.

«Калі камусьці здаецца, што мы чамусьці вырашылі пайсці супраць усіх, то гэта няправільна. Гэтыя рашэнні абсалютна дакладна вывераныя. Калі прэзідэнту далажылі пра сітуацыю, якая складваецца, як яна можа развівацца (гэта ж пралічваецца, у нас жа ёсць лекары, навукоўцы, інфекцыяністы), то ён адназначна ўбачыў, абсалютна правільна: жыццё не павінна спыняцца», — сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, дзяржава заклапочана пытаннямі: што будзе пасля пандэміі, як будуць працаваць сферы эканомікі, на што будуць жыць людзі? «Мы ўбачылі, што гэта рашэнне вельмі няпростае, але жыццё паказала, што яно дакладна і абсалютна выверанае, падлічанае», — заявіла Качанава.

Жорсткія каранцінныя меры могуць выклікаць другую хвалю каранавіруса, лічыць Качанава.

— Тут галоўнае — наяўнасць медыцынскага абсталявання, лекавых прэпаратаў, лекараў і месцаў у бальніцах. А гэта ўсё ў нас ёсць і знаходзіцца на вельмі жорсткім кантролі міністэрства аховы здароўя», — падкрэсліла яна.

Каментары39

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Падаткі на кватэру, зямлю, аўто — для ўсяго цяпер адзіны маёмасны плацеж. Вось што трэба ведаць1

Якая абстаноўка на мяжы па стане на раніцу аўторка?

Сёння ў Алімпіядзе возьме ўдзел адзін прадстаўнік Беларусі. За кім сачыць сёння і заўтра?4

Выйшаў на волю палітвязень Дзяніс Пішчала1

Арман Дзюпланціс устанавіў новы фантастычны сусветны рэкорд у скачках з шастом на Алімпіядзе1

Прэзідэнт Ірана паабяцаў Шайгу адпомсціць Ізраілю за гібель лідара ХАМАС5

«Беларусам пашанцавала — яны могуць цяпер атрымліваць звышдаходы». А ў чым падвох?5

Латушка патлумачыў, чаму апазіцыя падпісала пратакол аб лідарстве Ціханоўскай32

Прычына цяжкіх траўмаў хлопчыка ў віцебскай спартшколе — падзенне варот

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →