У краму ў Мінску пускалі па тры чалавекі… Давалі швабры па акцыі
Ажыятаж сёння ўтварыўся ў адной з мінскіх крам, піша суполка «Бясплатны Мінск».
Па словах відавочцаў, у краме сёння прадаваліся швабры коштам тры рублі.
Гэта справакавала вялізныя чэргі перад уваходам у краму.
«У магазін пускалі па тры чалавекі, швабры адпускалі па адной у рукі», — расказваюць відавочцы.
Каментары