Палітыка Мікалая Статкевіча асудзілі на 5 сутак «за пост у фэйсбуку», дзе ён заклікаў узяць удзел у акцыі «Ланцуг памяці», якая прайшла 29 кастрычніка ля будынку Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Пра гэта сказаў Свабодзе сам Статкевіч.
На момант публікацыі Статкевіч знаходзіцца на волі.
Статкевіч атрымаў копію судовага рашэньня 22 лістапада па пошце, калі адбыўся суд ён ня ведае. Разам з гэтым палітыка аштрафавалі за ўдзел у двух вулічных акцыях, агулам на 2000 рублёў. За якія менавіта акцыі аштрафавалі, у дакумэнце не ўдакладняецца, сказаў Статкевіч.
Паводле палітыка падобныя лісты аб штрафах прыйшлі ягоным паплечнікам і жонцы Марыне Адамовіч, якія прымалі ўдзел у вулічных акцыях.
Каментары