Леў Сапега, «Пагоня» і Каліноўскі, цікавы падыход да рэпрэсій: што паказваюць у музеі КДБ?
У гонар 100-гадовага юбілею Камітэта дзяржаўнай бяспекі спецслужба выклала ў адкрыты доступ віртуальную копію свайго музея, які звычайна закрыты для наведнікаў з вуліцы.
Што за экспазіцыя ў музеі КДБ? Як кажуць у ведамстве, у музеі знаходзяцца толькі тое, што мае непасрэднае дачыненне да традыцый сакрэтных службаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Так, пачынаецца экспазіцыя з даўніх часоў — яшчэ ад Полацкага княства, наведнікаў сустракаюць лук і скрыжаваныя стрэлы.
Далей згадваюцца князі ВКЛ, тлумачыцца роля выведнікаў у тыя часы. Пра саму дзяржаву музей, дарэчы, паведамляе, што яе насельніцтва «на 4/5 складалася з беларусаў».
Таксама згадваецца «вядомая на ўсё Еўропу» Эмілія Плятэр — удзельніца антырасійскага паўстання, Кастусь Каліноўскі, службы часоў Расійскай Імперыі.
Ёсць паліца з канфіскаванай зброяй і дакументамі, расказваецца пра некаторыя аперацыі КДБ у найноўшай гісторыі, згадваюцца работнікі НКВД у Другой Сусветнай вайне, аперацыі часоў вайны ў Афганістане.
Ёсць нават макет сядзібы Дзяржынскіх і герб «Пагоня».
Расказваецца таксама пра барацьбу з УПА, арганізацыямі кшталту «Зялёнага Дуба».
З нечаканага ракурсу паказваюцца рэпрэсіі ў годы «Вялікага тэрору» — сайт КДБ робіць акцэнт на пацярпелых «чэкістах», пра трагічныя лёсы сотняў тысяч іншых беларусаў не згадваецца (прынамсі ў інтэрнэце — усе тэксты разгледзець немагчыма).
Азнаёміцца з усёй экспазіцыяй можна па спасылцы.
Каментары