які злучае горад Горадню і былую вёску Ласосна. Гэта здарылася пасьля залевы.
Вялізны прамыў, у які споўз асфальт разам з грунтам пад ім, утварыўся пад час або адразу пасьля моцнага начнога дажджу. Зранку правы бок дарогі перагарадзілі пад'ёмным кранам, вынікі падзеі фатаграфавалі прадстаўнікі МНС. Перад мостам зрабіўся вялізарны затор.
Невялікая рэчка Ласасянка, якая неўзабаве пасьля моста ўпадае ў Нёман, добра вядомая ня толькі тым, што Вялікі князь Вітаўт выдзяліў у яе навакольлі землі для татараў, але і параўнальна хуткай плыньню. Дзякуючы ёй вада багатая кіслародам, таму тут дагэтуль сустракаецца ручаёвая форма стронгі - рыбы з ласосевых. Адсюль паходзіць і назва рэчкі.
Цікава, што ў мінулым годзе мост капітальна рамантаваўся. Але пад час рамонту забыліся яго пашырыць, і мост так і застаўся дзьвюхпалосным. Аднак ўжо ў гэтым годзе пачалі расшыраць дарогу, якая вядзе да моста і праз нейкі час яна стане чатырохпалоснай.
Такі вось цуд планаваньня і будаўніцтва...
Каментары