Міністэрства замежных спраў Літвы ў чацвер уручыла ноту паслу Беларусі ў краіне Аляксандру Каралю з просьбай як мага хутчэй даць падрабязную інфармацыю пра інцыдэнт на Беларускай АЭС, звязаным з корпусам рэактара, паведаміла прэс-служба літоўскага замежнапалітычнага ведамства, піша Delfi.lt.
У дакуменце МЗС просіць расследаваць гэты інцыдэнт і праінфармаваць Літву, суседнія дзяржавы і Міжнароднае агенцтва атамнай энергетыкі (МАГАТЭ) аб выніках расследавання. У ноце выказваецца велізарная заклапочанасць у сувязі з паўторам інцыдэнтаў на Астравецкай АЭС, пра якія Літва дазналася не з афіцыйных крыніц Беларусі, а са СМІ.
Паводле паведамленняў беларускіх СМІ, у панядзелак недалёка ад чыгуначнай станцыі Слаўнае ў Талачынскім раёне корпус новага рэактара зачапіў апору кантактнай сеткі чыгункі.
МЗС Літвы у ноце паўторна запатрабавала ад Беларусі ў тэрміновым парадку склікаць у поўным аб'ёме місію МАГАТЭ па ацэнцы пляцовак, якая і павінна ацаніць прыдатнасць пляцоўкі Астравецкай АЭС для будаўніцтва, а таксама крытэрыі яе выбару; на падставе падпісанага ў 2011 года пагаднення з Еўрапейскай камісіяй правесці вычарпальныя тэсты па ацэнцы рызыкаў і ўстойлівасці па метадалогіі ЕС і пры ўдзеле міжнародных экспертаў, а таксама стварыць міжнародную камісію экспертаў, як прапаноўваў Камітэт па рэалізацыі канвенцыі Espo ААН каб было старанна вывучана адпаведнасць праекта Астравейкай АЭС палажэнням канвенцыі.
Дадзены інцыдэнт, па звестках МЗС Літвы, ужо шосты вядомы Літве на Астравецкай АЭС.
Каментары