На акцыю памяці забітага журналіста «Украинской правды» Паўла Шарамета ва Украіне на Майдане Незалежнасці сабралася некалькі соцень чалавек.
Як паведамляе карэспандэнт УП, некаторыя людзі прынеслі з сабой фатаграфіі журналіста.
На акцыю прыйшлі, у прыватнасці, народны дэпутат Рэфат Чубараў, міністр моладзі і спорту Ігар Жданаў, адзін з лідараў Дэмальянса Васіль Гацко і журналіст Андрэй Кулікоў.
Падчас свайго выступу Кулікоў гаварыў па-беларуску, успамінаў сваю апошнюю гутарку з журналістам.
У Кіеве ўзарвалі машыну з Паўлам Шараметам
Каментары