У сеціве атрымаў папулярнасць здымак абдымкаў пары, які можа збіць з панталыку непадрыхтаванага гледача. Кадр апублікаваў карыстальнік Reddit пад нікам Blood_Reaper.

Фота: Blood_Reaper / reddit.com

На фатаграфіі — мужчына і жанчына, якія стаяць у абдымку на беразе вадаёма. На першы погляд можа здацца, што ногі аднаго з іх апынуліся не на сваім месцы. «Гэта раніць мой мозг», — напісаў аўтар тэмы ў подпісы да фота.

Вакол фатаграфіі разгарнулася бурнае абмеркаванне, сам кадр прагледзелі больш за два мільёны разоў. Некаторыя параўналі пабудову кадра з фільмам «Пачатак».

У рэальнасці мужчына на фатаграфіі стаіць на пярэднім плане, жанчына — на заднім. Ілюзія «лішніх ног» узнікае з-за расфарбоўкі шортаў мужчыны. Ён апрануты ў двухколерныя шорты, белыя ў цэнтры і чорныя па краях. Контур белай часткі супадае з абрысамі ног жанчыны, з-за чаго здаецца, што канцавіны пераблыталіся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?