Грамадства

Міністар эканомікі прызнае цяжкасьці ў эканоміцы

Але тлумачыць іх выключна ростам цэнаў на энэргарэсурсы.

Але беларуская эканоміка ў цэлым справілася. Былі захаваныя тэмпы росту, павысіўся аб’ём інвэстыцый у асноўныя сродкі прамысловасьці.

«Мы сапраўды сутыкнуліся ў пачатку мінулага году зь вялікімі цяжкасьцямі, справакаванымі ў першую чаргу падаражаньнем расейскіх энэрганосьбітаў» — заявіў на прэс‑канфэрэнцыі, прысьвечанай вынікам сацыяльна‑эканамічнага разьвіцьця Беларусі ў 2007 годзе міністар эканомікі Мікалай Зайчанка. Аднак, паводле словаў міністра, айчынная эканоміка ў цэлым вытрымала гэтае выпрабаваньне — былі захаваныя тэмпы эканамічнага росту, у сфэры розьнічнага гандлю былі адзначаныя пэўныя посьпехі, а таксама павысіўся аб’ём інвэстыцый у асноўныя сродкі прамысловасьці.

Міністар адзначыў шэраг сфэраў, у якіх не дасягнулі заплянаваных паказчыкаў. Гэта рэнтабэльнасьць вытворчасьці ў прамысловасьці, якая склала 13% супраць заплянаваных 14,5 %; інфляцыя — 12,1 % супраць 8 % заплянаваных (прырост рублёвай грашовай масы ў 2007 годзе склаў 29,2% і тым самым перавысіў верхнюю мяжу прагнозу); адмоўнае сальда ў зьнешнегандлёвых сувязях — $2685,3 млн (плянавалася дадатнае сальда ў межах $500‑600млн); недастатковы рост аб’ёму сельскагаспадарчай прадукцыі і адставаньне ад плянаў павелічэньня аб’ёму спажывецкіх тавараў, найперш харчовых. Мікалай Зайчанка патлумачыў, што вялізнае адмоўнае сальда ў зьнешнім гандлі выкліканае менавіта новай цаной расейскіх энэрганосьбітаў. Асноўнымі крыініцамі фінансаваньня інвэстыцыяў у асноўны капітал па‑ранейшаму застаюцца ўласныя сродкі арганізацыяў і сродкі кансалідаванага бюджэту, што склалі ў 2007 г. адпаведна 41,5 і 25,7 % ад агульнага аб’ёму інвэстыцыяў.

У мінулым годзе ўведзена ў эксплюатацыю 4678 тыс.кв.м агульнай плошчы жылых дамоў, у тым ліку ў сельскай мясцовасьці і малых гарадах — 1929 тыс.кв.м. Асноўнымі крыніцамі фінансаваньня жыльлёвага будаўніцтва застаюцца ўласныя сродкі насельніцтва — 51,2 % і банкаўскія крэдыты — 39,9 %.

Рэальныя грашовыя прыбыткі насельніцтва ў параўнаньні з 2006 г. павялічыліся на 14,7 %. Намінальна налічаны сярэднемесячны заробак са студзеня па сьнежань мінулага году склаў 701,1 тыс. руб. Рэальна налічаны заробак павялічыўся на 9,5 %.

Міністар закрануў і тэму рэгуляваньня цэнаў. Паводле ягоных словаў, палітыка дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаў на сацыяльна значныя тавары будзе працягвацца, аднак у будучыні эканоміка будзе адыходзіць у бок павышэньня долі свабодных цэнаў. «Пакуль мы не гаворым пра нейкую поўную лібэралізацыю цэнаў» — заявіў ён. Аднак цягам году будзе выпрацоўвацца новы падыход стрымліваньня інфляцыі, які дазволіць захаваць бясстратную вытворчасьць і ў той жа час не дапусьціць усплёску неапраўданых і спэкулятыўных цэнаў на тавары, у першую чаргу харчовыя. На думку міністра, найлепшым мэханізмам утрыманьня інфляцыі будзе пашырэньне канкурэнцыі на ўнутраным рынку.

Кажучы пра пляны па прыцягненьні наўпроставых замежных інвэстыцый у гэтым годзе, міністар адзначыў, што ўрад плянуе забясьпечыць прыток замежных інвэстыцый у структуры інвэстыцый у асноўны капітал на ўзроўні $1,4 млрд.

Сямён Печанко


Намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур і міністар Мікалай Зайчанка

Каментары

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →