Інтэрнэт і СМІ11

Паказ Top Gear будзе спынены датэрмінова з-за скандалу

Бі-бі-сі мае намер адмяніць паказ серый праграмы Top Gear, што засталіся ў бягучым сезоне, з-за скандалу з яе вядучым Джэрэмі Кларксанам.

У аўторак было абвешчана аб тым, што ў Кларксана адбылася бойка з прадзюсарам праграмы, і 54-гадовы вядучы быў адхілены ад эфіру на час расследавання інцыдэнту.

Карпарацыя ўжо заявіла, што наступная серыя праграмы ў бліжэйшую нядзелю не выйдзе ў эфір.

Чакаецца, што не будуць паказаныя і астатнія дзве серыі, што засталіся да канца сезона.

Пад размешчанай у інтэрнэце петыцыяй у адрас Бі-бі-сі з патрабаваннем вярнуць Кларксана ў эфір ужо падпісаліся больш за 230 тысяч чалавек.

Сам вядучы да гэтага часу не зрабіў ніякіх заяваў з гэтай нагоды і толькі аджартаваўся ў «Твітары» з нагоды ваенных фільмаў, якія могуць быць паказаныя ў нядзелю замест яго шоу.

Газета Sun, дзе Кларксан вядзе пастаянную аўтарскую калонку, цытуе нейкую «крыніцу, блізкую да зоркі», якая адмаўляе, што той некага ўдарыў.

Раней былы вядучы Top Gear Крыс Джофры распавёў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што абстаноўка за кадрам часам сапраўды напальвалася.

«Павінна было адбыцца нешта сапраўды сур'ёзнае, што пацягнула за сабой адмену эфіру, — сказаў ён. — Калі на праграме ёсць чалавек з цвёрдым характарам, які прымае рэчы толькі такімі, якімі ён хоча іх бачыць, канфлікт можа ўзнікнуць з любым, хто стане ў яго на шляху».

Прыхільнікі Top Gear ў сацсетках заклікаюць Бі-бі-сі як мага хутчэй разабрацца ў сітуацыі і «не прымушаць фанатаў пакутаваць».

Каментары1

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь78

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі1

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

У цэнтры Брэста паставілі незвычайны арт-аб'ект

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь78

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →