Свет44

У Літве за шпіянаж на карысць Беларусі арыштаваны фельчар вайсковай часці

Следчыя мяркуюць, што жыхар Каўнаса шпіёніў для Беларусі на працягу пяці гадоў.

Вальэмарас Рупшыс і Раймандас Пятраўскас расказалі пра затрыманне беларускага шпіёна.

Прадстаўнік Генпракуратуры Літвы Раймандас Пятраўскас паведаміў, што 28-гадовы падазраваны А.О. быў затрыманы 24 студзеня, піша літоўскі партал delfi.lt.

Яго падазраюць у шпіянажы на беларускую вайсковую выведку.

A.O. завербавалі ў Беларусі. Паводле звестак следства, А.О. не толькі займаўся зборам інфармацыі, але і прыцягваў іншых асоб, якія маглі даваць неабходную Беларусі інфармацыю.

«Гэта ён рабіў з карыслівых меркаванняў», — сказаў пракурор, адзначыўшы, што падазраваны атрымліваў за інфармацыю грошы.

«Ён збіраў усю даступную яму інфармацыю», - сказаў Пятраўскас.

Паводле ягоных слоў, падазраваны нанёс вялікую шкоду. «Гэта паставіла пад пагрозу здароўе і жыццё некаторых людзей», — сказаў ён.

Пятраўскас адзначыў, што Беларусь цікавілася вайсковай тэхнікай, якая ёсць у Літоўскім войску, узбраеннем, прызначэннем будынкаў, удзелам у міжнародных місіях НАТА, планамі стандартных аперацый, рознымі ваеннымі вучэннямі, інфармацыяй аб колькасці служачых у канкрэтных аддзяленнях і службах, іх імёнамі, асабістымі характарыстыкамі і маральна-псіхалагічнымі ўстаноўкамі, распарадкам дня, г.зн. усім, што звязана з арміяй.

«Ён перадаваў звесткі, якія здолеў атрымаць за час шпіянажу — гэта былі звесткі аб нашых узброеных сілах, аб служачых войска, планах, будынках, даволі шмат усяго», — сказаў Пятраўскас.

«Сумы выплачваліся розныя, у нас толькі ёсць падазрэнні — у крымінальнай справе сабраныя толькі звесткі, яны стануць доказамі ў судзе», — сказаў пракурор.

Грошы яму плаціў чалавек, якому ён перадаваў інфармацыю, дзе яны сустракаліся — не паведамляецца.

«Мы можам сцвярджаць, што чалавек, з якім ён кантактаваў, быў супрацоўнікам беларускай сакрэтнай службы», — сказаў Пятраўскас.

Падчас расследавання высветлілася, што ў фельчара ёсць сваякі ў Беларусі.

На пытанне, ці прызнаў фельчар сваю віну, Пятраўскас адказаў: «Ён шкадуе». «Паказанні ён даў», — падкрэсліў пракурор.

Памочнік камандарма Літоўскай арміі палкоўнік Вальдэмарас Рупшыс сказаў, што падазраваны служыў у навучальным палку ў 2007—2008 як прызыўнік. Полк быў дыслакаваны ў Рукле. Да 2010 года быў добраахвотнікам, а да красавіка 2014 года, калі сышоў у запас, быў кантрактнікам.

Паводле ягоных слоў, ён удзельнічаў у міжнародных місіях.

«У яго не было доступу і магчымасці выкарыстання сакрэтнай інфармацыі, ён мог падаваць інфармацыю падчас вучэнняў, у паўсядзённай дзейнасці, аб тым, што бачыў», - адзначыў палкоўнік.

28-гадовы затрыманы мае сярэднюю адукацыю, ён нежанаты, не быў судзімы, служыў фельчарам у механізаваным пяхотным батальёне імя Вялікага князя Альгерда.

Расследаванне было распачатае на падставе звестак доўгачасовай выведчай аперацыі, якая праводзілася Дэпартаментам дзяржбяспекі (ДДБ).

Раней Генпракуратура і ДДБ Літвы 10 лістапада паведамілі, што ў суд перададзеная справа абвінавачанага ў шпіянажы на карысць Беларусі грамадзяніна Літвы, які працаваў на дзяржпрадпрыемстве Oro navigacija (дыспетчарская служба палётаў). Тады паведамлялася, што вядзецца расследаванне ў дачыненні да яшчэ аднаго падазраванага ў шпіянажы для вайсковай выведкі Беларусі.

Каментары4

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты19

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Усе навіны →
Усе навіны

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім11

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне34

Паглядзелі «Гульню ў кальмара — 2». Ці ўдаўся працяг культавай гісторыі?3

Брытанскі блогер падключыў да вечнай спрэчкі пра беларускую згушчонку сваіх бацькоў. Іх выбар аднагалосны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта падазраюць у забойстве 27-гадовай даўніны і педафіліі. І нават трошкі ў палітыцы2

Пайшла ў ліквідацыю вядомая будаўнічая кампанія2

У гістарычны архіў у Гродне прызначылі дырэктара-сілавіка. Ён такі ўжо далёка не першы8

Сярэдняя тэмпература цела людзей зніжаецца10

Вулічны гандаль рэчамі са згарэлага ГЦ «Беларусь» у Віцебску забаранілі пасля скаргі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты19

Чат GPT валодае беларускай мовай не проста добра, а бліскуча. І прымае каманды, і перакладае, і рэдагуе тэксты

Галоўнае
Усе навіны →