ЗША хочуць даць краінам Усходняй Еўропы бранятанкавую тэхніку, павялічыўшы такім чынам колькасць тэхнікі ў складзе сіл НАТА. Пра гэта ў сераду, 26 лістапада, паведамляе Agence France-Presse.
Ваенная тэхніка і вайскоўцы ЗША будзе накіравана ва Усходнюю Еўропу ў рамках вучэнняў «Атлантычная рашучасць».
«Вайскоўцы (НАТА) прыбудуць, возьмуць удзел у вучэннях і вернуцца (у раёны дыслакацыі), а тэхніка застанецца», — паведаміў камандуючы сухапутнымі войскамі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Фрэдэрык «Бэн» Ходжэс.
Ён заявіў, што пакідаць тэхніку ў Еўропе значна «танней», чым перавозіць яе назад у ЗША праз Атлантыку. Ходжэс удакладніў, што ўсю тую тэхніку, якая застанецца пасля вучэнняў, размяркуюць паміж краінамі-чальцамі НАТА. Краіны Усходняй Еўропы так жа яе атрымаюць.
«Я маю намер разгледзець магчымасць размяшчэння тэхнікі (…) Верагодна, у краінах Балтыі, Польшчы, Румыніі, Балгарыі і іншых аналагічных месцах», — растлумачыў ён.
У Еўропу ўжо даставілі амаль 50 адзінак ваеннай тэхнікі. У бліжэйшым часе ЗША плануе паставіць дадаткова 100 танкаў M1 Abrams.
Каментары