1. Віктар Марціновіч. Мова. Раман.
Нягледзячы на force majeure на нядаўняй прэзентацыі, апошні раман Марціновіча — ужо другі месяц галоўны хіт продажаў.
2. Ігар Бабкоў. Хвілінка. Раман
Лаўрэат прэмій Гедройца і Вышаградскай групы, метафізічны раман пра Мінск 80-х.
3. Яўген Ліпковіч. Лето из переулка. Апавяданні.
Дэбютная кніга вядомага блогера пра дзяцінства ў Мінску 60-х — цёплая ды жартаўлівая.
4. Тувэ Янсан. Небяспечнае лета. Дзіцячая літаратура.
У серыі беларускіх перакладаў шведскай пісьменніцы і мастачкі — новыя прыгоды мумітроляў у Яловым заліве.
5. Григорий Трестман. Иов. Паэзія.
Прадстаўнік «Мінскай школы» напісаў паэму на біблейныя матывы.
6. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве, або шукальнікі вечнасці. Магічныя апавяданні.
7. Аляксандр Краўцэвіч. Краіна Пагранічча.
У новай кнізе гарадзенскага гісторыка сабраныя навукова-папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя тэксты, прысвечаныя даследаванню Беларусі.
8. Анатоль Трафімчык. 1939 год і Беларусь: забытая вайна. Гісторыя.
Кніга гісторыка А. Трафімчыка – беларусацэнтрычны погляд на пачатак Другой сусветнай вайны.
9. Севярын Квяткоўскі. Як стаць беларусам.
Новая кніга Квяткоўскага — гэта зборнік гісторый аб розных шляхах да беларушчыны. Шляхі бываюць розныя: аўтар сабраў пад адной вокладкай самых разнастайных беларусаў — вядомых пісьменнікаў, земляробаў, лекараў і так далей.
10. Адам Глобус. Апавяданні апошніх гадоў.
У новай кнізе пісьменніка — 9 гісторый, як папярэджвае вокладка, розных гадоў пра Мінск, Барселону, розныя страхі і гідкасці, маладосць і дзівосы.
Спіс уклала таваразнаўца кнігарні «логвінаЎ» Паўліна Вітушчанка.
Каментары