Грамадства77

«А вакол жа яго — адна поскудзь!»: выбарам у мясцовыя дэпутаты прысвячаецца

Колькі існуе беларуская апазіцыя, столькі яе і папікаюць, што «страшна далёкія яны ад народа».

Мясцовыя выбары — чарговы шанец выйсці апазіцыі ў народ. А для народа гэта чарговы шанец выказаць свой «голас Божы» наконт палітыкі.

На пляцоўцы ў Гомелі мерзлі апазіцыянеры, збіраючы ў народу подпісы, мы ж тым часам апытвалі народ, які ставіў ці не ставіў подпісы.

Збольшага народ праходзіў паўз пікет па зборы подпісаў моўчкі і шпарка, раз-пораз са здзіўленнем азіраючыся на бел-чырвона-белы сцяг. Рэдка калі хто прыпыняў крок, каб пагаварыць-паспрачацца ці паставіць свой подпіс за вылучэнне кандыдата. Адна сталая кабета злосна віснула: «Што гэта вы тут, га? Майдан хочаце ўтварыць!? Цьфу!» Другая, праходзячы паўз пікет, толькі вочы закаціла ў неба і прашаптала: «Госпадзе….» Ён, можа, і пачуў яе не вымаўленае ўслых таемнае жаданне, бо праз колькі хвілін да пікета наблізіліся міліцыянеры…

Пагаварыць людзі любяць. Толькі рэдка іх хто слухае. Таму гэтую важную місію «свабодных вушэй» мы самааддана ўсклалі ў гэты марозны дзень на сябе.

З людзьмі мы гаварылі пра палітыку ўвогуле, і ў прыватнасці — пра мясцовыя выбары і падзеі ва Украіне.

Галіна Аляксандраўна, галоўны бухгалтар, падзялілася з намі сваім бачаннем палітычнай сітуацыі тут і там, у нас і ў нашай найбліжэйшай краіны-суседкі.

«Ніякіх кандыдатаў і дэпутатаў я не ведаю — ні залежных, ні незалежных, ніякага паняцця не маю. Хацела б хоць калі ўбачыць ці пачуць тых дэпутатаў, але не чула і не бачыла. На мясцовыя выбары не хаджу, бо я іх не ведаю. Я хаджу толькі на прэзідэнцкія выбары — бо яго я бачу, прэзідэнта, чую, яго магу ацэньваць, а гэтых не магу ацэньваць. Таму не магу галасаваць ні «за», ні «супраць», — тлумачыла адсутнасць жадання ўдзельнічаць у мясцовых выбарах эканаміст.

Мае жанчына свой погляд і на падзеі ва Украіне.

«Я таго Януковіча не ведаю, але я супраць. Не супраць яго, а супраць таго, каб вось так, на вуліцы. Трэба ўсё вырашаць мірна, праз галасаванне, напрыклад. Я лічу, што ўкраінцы павінны быць з Расіяй, каб Расія іх падтрымлівала. Вось ім трэба прыклад браць з нашага прэзідэнта — ён і ад Захаду не адыходзіць, і ад Усходу таксама. Вось так трэба рабіць і Украіне, сярэднюю пазіцыю ім трэба займаць», — дала ўкраінцам каштоўныя парады гамяльчанка.

Пенсіянер Іван Афанасьевіч данёс да нас інфармацыю, што галасуе ён звычайна за ўрад, а выбары ў Беларусі ў большай ступені чэсныя.

«Ну, на 90 адсоткаў чэсныя, а так — дробязь», — упэўнены мужчына.

Увогуле, ён параіў ведаць усім законы прыроды. «Каб мы ведалі законы прыроды — як раней егіпцяне, іншыя цывілізацыі — у нас было б камфортнае жыццё», — лічыць суразмоўца.

Пра шматвектарную палітыку нашай дзяржавы ён выказаўся дыпламатычна: «Мы — маленькая краіна, нам абавязкова з кімсьці трэба жыць: ці з Еўропай, ці з Расіяй. Канечне, хочацца ў Еўропу, але па менталітэце мы больш да Расіі цягнемся. Трэба, можа, злучыцца спачатку з Расіяй, а потым разам з ёй і ісці ў Еўропу». Тут прамоўцу перабівае жонка: «А я не хачу ў Расію ісці! Я ў Еўропу хачу!» Муж яе супакойвае: «Ды куды нам у Еўропу?! Мы ж не цывілізаваныя, не ўмеем нічога!» Але жонка працягвае настойваць: «Ну не ўмеем — дык навучыліся б!»

Пара пенсіянераў сталага ўзросту абяцаюць ісці на мясцовыя выбары, бо заўсёды ходзяць.

Толькі перажываюць, што мінулай восенню, на выбарах у парламент, засталіся па-за палітычнай падзеяй. «Мы на дачы былі! Мы і яшчэ нас было на дачах чалавек трыста! І нам не далі аўтобус, каб мы паехалі і прагаласавалі! І па нас ніхто не прыехаў! Пусцілі толькі адзін маленькі аўтобус — ну як мы туды, трыста чалавек, маглі залезці? А потым Лукашэнка на нас сварыўся — маўляў, Навабеліцкая акруга не прагаласавала, трэба новыя выбары рабіць. Мы ж хацелі — а нам аўтобуса не далі!» — апраўдваліся пенсіянеры.

Маюць сваё меркаванне нашы суразмоўцы-пенсіянеры і наконт таго, чаго выйшлі на Майдан украінцы.

«Ім Расія дала газ, а яны той газ не пусцілі на Захад, там ледзь усе на памерзлі, на Захадзе, нават дзеці ў школу не пайшлі. Здаецца, з-за гэтага зараз украінцы і выйшлі», — мяркуюць муж і жонка.

Мужчына гадоў 50 пра ўкраінскія падзеі кажа лаканічна: «Дацюкаліся! Самі вінаватыя, што паставілі таго Януковіча прэзідэнтам!» Беларускага ж калегу Януковіча яму вельмі шкада. «Я за яго баюся, за нашага прэзідэнта. Ён жа за ўсё клапоціцца, усё сам, вунь за дрэваапрацоўку ўзяўся, за спажывецкую кааперацыю ўзяўся, са ўсім сам разбіраецца. А вакол жа яго — адна поскудзь! Ён у такім атачэнні, што бездапаможны проста сярод гэтай поскудзі!» — хвалюецца мужчына.

Ці прамаўляе Бог голасам нашага народа — мы не ведаем. Але што яго багоў стварае тэлевізар, ведаем дакладна.

***

У палату прадстаўнікоў дэпутат ад Навабеліцкай акругі не быў прызначаны. Апазіцыянер зняў сваю кандыдатуру напярэдадні галасавання, уладны функцыянер якраз у нядобры час трапіў у непрыгожую гісторыю з падзелам дармавых кватэр і таксама мусіў «зняцца», а вылучэнец ад ЛДПБ застаўся без галасоў выбаршчыкаў. Таму «давыбары» па Навабеліцкай акрузе пройдуць сумесна з выбарамі ў мясцовыя Саветы — 23 сакавіка.

Каментары7

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →