Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, асаблівую ўвагу інспектары нададуць выкананню кіроўцамі хуткасных рэжымаў і правілаў абгону, фізічнаму стану вадзіцеляў транспартных сродкаў, выяўленню парушэнняў правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі.
Спецпадраздзяленне ДПС «Страла» будзе адпрацоўваць Пінскі, Ганцавіцкі, Старадарожскі, Любанскі і Барысаўскі раёны.
Сіламі мясцовых ДАІ запланаваныя адпрацоўкі аўтадарог М8 (мяжа РФ — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны), Р45 (Полацк — Глыбокае — мяжа Літвы), М5 (Мінск — Гомель) і Р43 (Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы).
На тэрыторыі Мінскай вобласці ў Капыльскім, Любанскім, Нясвіжскім, Смалявіцкім, Старадарожскім, Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнах запланавана правядзенне спецыяльнага мерапрыемства пад умоўнай назвай «Фільтр».
Каментары