Здарэнні33

На Камароўцы выявілі пратэрмінаваныя кілбасы і мяса

Падчас комплекснай адпрацоўкі гандлёвых аб’ектаў, што ажыццяўляюць рэалізацыю мясной прадукцыі, аператыўнікамі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з эпідэміёлагамі і супрацоўнікамі падатковай інспекцыі выяўлены факты продажу гараджанам тавараў без адпаведнай дакументацыі і з са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

Як паведамілі ў ГУУС, першае (і самае буйное) парушэнне было выяўлена на Камароўскім рынку. Там пры праверцы пяці гандлёвых пунктаў, што належаць адной і той жа прыватнай арганізацыі, выявіўся факт рэалізацыі звыш 2 т каўбаснай і мясной прадукцыі без пацвярджальнай дакументацыі і канкрэтных рознічных цэн.
Пры гэтым прыкладна 100 кг са згаданай масы (20 асартыментных найменняў) неабходна было даўно спісаць — тэрмін прыдатнасці тавару закончыўся месяц таму. У выніку ўсю партыю прыблізным коштам 180 мільёнаў рублёў аператыўнікі канфіскавалі, а ў дачыненні да ўладальніка былі складзены пратаколы па шэрагу артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку за парушэнне санітарных норм і правілаў гандлю.

Аналагічнае парушэнне выяўлена ў Кастрычніцкім раёне сталіцы.
І хаця тут аб’ёмы канфіскаванага аказаліся больш сціплымі, за пратэрмінаваны тавар рэалізатару давядзецца заплаціць штраф (КоАП прадугледжвае штраф да 5 мільёнаў рублёў).

Завяршыла ланцужок гандляроў небяспечнымі прадуктамі (як растлумачылі ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС, мясныя вырабы былі сумнеўнай якасці і маглі нанесці шкоду здароўю спажыўцоў) прыватнае прадпрыемства, якое ажыццяўляе дзейнасць у Маскоўскім раёне Мінска. У яго павільёне было выяўлена звыш 300 кг мясных вырабаў без дакументаў, што пацвярджаюць якасць, і з даўно скончаным тэрмінам прыдатнасці. У дачыненні да гандляроў супрацоўнікамі Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і раённай падатковай інспекцыі складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў гандлю, правілаў прыёму грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў і санітарных норм. Парушальнікаў чакаюць вялікія штрафы. Уся пратэрмінаваная прадукцыя канфіскавана.

Каментары3

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць