У Замбіі сустрэча групы турыстаў са сланом скончылася трагедыяй
На тэрыторыі нацыянальнага парку Кафуэ, што на поўлні Афрыкі, слон напаў на групу турыстаў. Ад атрыманых траўмаў 80-гадовая амерыканка памерла. Як паведамляе The Telegraph, інцыдэнт адбыўся падчас фотатура ў нацыянальным парку.
Да аўтамабіля з шасцю турыстамі ў пэўны момант падышоў дарослы слон. Пазней ён пачаў ганяцца за машынай, якая хутка ад'язджала. Але жывёліна дагнала аўтамабіль і двойчы яго перакуліла.
80-гадовая турыстка з ЗША пасля памерла ад атрыманых траўмаў, яшчэ адна турыстка знаходзіцца ў бальніцы. Іншым членам групы аказалі медыцынскую дапамогу на месцы.
Галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі Wilderness Zambia, якая арганізавала адпачынак групы, растлумачыў, што трагічнай сустрэчы са сланом не ўдалося пазбегнуць з-за асаблівасцяў мясцовасці.
«Усе нашыя гіды надзвычай добра падрыхтаваныя і дасведчаныя, але, на жаль, у гэтым выпадку рэльеф і расліннасць былі такімі, што маршрут гіда быў заблакаваны, і ён не змог дастаткова хутка перамясціць транспартны сродак з небяспечнага шляху», — адзначыў ён.
Каментары