Грамадства

Два афіцэры КДБ падарваліся на расійскай міне ў Гомельскай вобласці

Як стала вядома «Нашай Ніве», два афіцэры Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці загінулі, падарваўшыся на супрацьтанкавай міне. Міна засталася каля лагера, разбітага расійскімі войскамі каля ўкраінскай мяжы. Гісторыя не афішуецца дзяржструктурамі Беларусі. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», адзін з загінулых — гэта 35-гадовы падпалкоўнік КДБ Андрэй Равуцкі.

«Расійскае фарміраванне разбіла лагер у лесе ў Гомельскай вобласці, у раёне Палескага экалагічнага запаведніка, — расказала «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. — Усё рабілі па ваеннай навуцы: акапаліся, замініравалі падыходы з некалькіх бакоў, сталі лагерам. Яны не ведалі, дзе яны знаходзяцца. Маглі думаць, што ва Украіне. Праз нейкі час атрымалі загад рухацца на поўдзень. Кінулі пазіцыі, нават забылі некалькі скрынак з боепрыпасамі», — кажа крыніца. 

Нам невядома, чаму пра лагер не было інфармацыі ў беларускіх сілавых структур. Ці гаворка пра збой у камунікацыі, ці расійскія войскі сістэмна выкарыстоўваюць тэрыторыю Беларусі, не ставячы беларускі бок у вядомасць адносна таго, дзе яны знаходзяцца. 

«На сляды лагера наткнуўся ляснік пры абыходзе, заўважыў скрынкі з боепрыпасамі і паведаміў, «куды трэба». 

У выніку леснікі павезлі двух афіцэраў Гомельскага ўпраўлення КДБ паказваць месца знаходкі, і тыя падарваліся, імаверна, наехаўшы на супрацьтанкавую міну, якую расіяне пакінулі на пад'ездзе да лагера. Ці пацярпелі пры гэтым леснікі, нам невядома, а два КДБісты загінулі», — паведамілі «Нашай Ніве» людзі, знаёмыя з сітуацыяй. 

На днях Беларуская служба радыё «Свабода» паведамляла, што ў Мазыры назіралі пахавальную працэсію, якая выйшла з двара раённага аддзела КДБ. Суразмоўцы журналістаў расказвалі пра загадкавы падрыў супрацоўніка на міне, але не ведалі дэталяў. Гаворка была пра той самы выпадак.

Па інфармацыі «Нашай Нівы» адзін з загінулых — гэта 35-гадовы падпалкоўнік КДБ Андрэй Равуцкі. 

Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне ў дзяржаўных СМІ не было.

Расія напала на Украіну 24 лютага, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Гэтае грубае парушэнне міжнароднага права было асуджанае Генеральнай асамблеяй ААН 140 галасамі супраць пяці, сярод гэтых пяці і Беларусь.

У выніку агрэсіі загінулі ўжо тысячы вайскоўцаў з абодвух бакоў, а таксама мірных жыхароў. Зруйнаваныя тысячы будынкаў у сотні гарадоў Украіны. На акупаваных тэрыторыях адбываюцца сапраўдныя зверствы, маштаб іх стаў вядомы пасля адступлення расійскіх войскаў з-пад Кіева, Чарнігава і Сум.

Згодна з міжнародным правам, Беларусь можа лічыцца саўдзельніцай агрэсіі, бо прадаставіла сваю тэрыторыю для вядзення вайны.

Чытайце таксама: Фота і відэа з Бучы аналізуе судмедэкспертка. Вось што яна пабачыла на страшных кадрах

Каментары

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Усе навіны →
Усе навіны

Мінінфарм аднавіў доступ да анлайн-кінатэатра Okko

ГУР заявіў пра забойства пілота расійскага бамбавіка, датычнага да атакі на гандлёвы цэнтр у Краменчугу19

Як жыхары Слуцка праз недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з суддзёй

Сабаленка стала першай ракеткай свету19

Санду заявіла аб беспрэцэдэнтных фальсіфікацыях і паабяцала зрабіць высновы7

Лебядзіны ўшчыльняць загадкавым шматпавярховікам2

Інтрыга захоўваецца на выбарах і рэферэндуме ў Малдове18

У Крыме львы загрызлі супрацоўніцу парку. Год таму жывёл прывезлі з Марыупаля10

Трамп папрацаваў у «Макдональдсе». Так ён рашыў упікнуць Харыс13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і18

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Галоўнае
Усе навіны →