Лукашэнка: У шпіталі Беларусі пралячылі 170 параненых расійскіх вайскоўцаў
Пра гэта Лукашэнка сёння заявіў на пашыранай нарадзе Рады бяспекі.
«На сённяшні момант за ўвесь перыяд мы пралячылі парадку 160-170 параненых, а гэта самыя небяспечныя напрамкі, ніякай масавай гібелі няма», — сказаў ён. На яго думку, інфармацыя пра тысячы загінулых — фэйкі.
«Я Зяленскаму сказаў. Ён мяне, праўда, у гэтым папракнуў: «Ты прымаеш параненых!» Я кажу: Прымаў і буду прымаць. Мы іх лечым, ратуем».
«Міністр аховы здароўя кожную раніцу мне дакладвае аб тым, што там адбываецца, — дадаў Лукашэнка. — Мы лячылі і будзем лячыць гэтых хлопцаў — у Гомелі, Мазыры і, па-мойму, нейкім раённым цэнтры, калі яны да нас паступаюць. Што тут не так? Заўсёды ў любой вайне ратавалі параненых. Не дай бог, забітых — адпраўлялі на радзіму».
Каментары