Вальфовіч: Ніхто не казаў, што заўтра ці паслязаўтра расійскія вайскоўцы вернуцца ў Расію
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч расказаў журналістам, што вучэнні «Саюзная рашучасць — 2022» падоўжаныя не будуць, але «раптоўная праверка працягваецца».
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч адказаў на пытанне журналістаў, ці скончацца вучэнні, як і планавалася, у нядзелю.
Адказ быў дзіўным.
«Ніхто не гаворыць і не гаварыў, што вучэнні будуць працягвацца да аўторка. Вучэнні будуць завершаныя, як і гаварылася, 20-га чысла», — сказаў Вальфовіч.
Аднак удакладніў, што вучэнні завершацца, а раптоўная праверка працягваецца.
«Ніхто не казаў, што заўтра ці паслязаўтра расійскія вайскоўцы вернуцца ў Расію. Заўтра завяршаюцца вучэнні «Саюзная рашучасць», а раптоўная праверка працягваецца. Калі і да якога часу, гэта будзе вызначана галоўнакамандуючымі»,
— сказаў Вальфовіч.
Каментары