Летась гурт разам з гледачамі быў затрыманы АМАПам проста падчас канцэрта. Усе ўдзельнікі «РСП» тады атрымалі па 15 сутак арышту. І часу ў зняволенні не марнавалі, пісалі песні.
У зняволенні Дзяніс Тарасенка напісаў 8 вершаў, а Павел Гарадніцкі напісаў музыку. У выніку атрымаўся альбом «Шанс/OFF», не падобны да ранейшай творчасці гурта — «песни пра побытавыя моманты зняволення, пра тугу па любімых і блізкіх, пра доўгачаканыя шпацыры, яркае сонца скрозь краты».
Слухаць ужо цяпер можна на сэрвісах Яндэкс.Музыка, Apple.Music (імаверна, на астатніх платформах альбом з’явіцца цягам дня).
Каментары