Названы стопрацэнтны спосаб заразіцца амікронам. Або звесці рызыку да нуля
Рызыка заражэння каранавірусам ад носьбіта штама «амікрон» павышаецца амаль да стапрацэнтнага максімуму ў выпадку блізкага кантакту з інфікаваным без маскі.
Да такой высновы прыйшлі навукоўцы японскага Інстытута фізіка-хімічных даследаванняў Riken, піша lenta.ru.
Даследчыкі змадэлявалі верагоднасці на суперкамп'ютары «Фугаку» і прыйшлі да высновы, што інфікаванне практычна непазбежнае, калі 15 хвілін кантактаваць з хворым чалавекам, які не надзеў маску.
Пры гэтым шанец заразіцца блізкі да нуля, калі носьбіт віруса будзе ў масцы, а размова будзе весціся на дыстанцыі большай за метр.
Каментары