У метадычным дапаможніку, выдадзеным Цэнтрвыбаркамам для ўчастковых камісій па рэферэндуме, прапісана, што фіранак на ўваходах у выбарчыя кабінкі быць не мусіць.
Як і ў 2020 годзе, ЦВК патлумачыў гэта «прафілактыкай рызык, звязаных з распаўсюджваннем каранавіруса».
Насамрэч, адсутнасць фіранак, хутчэй за ўсё, звязаная з заклікам дэмакратычных сілаў ставіць у бюлетэнях два крыжыкі і фатаграфаваць іх. Цяпер гэта давядзецца рабіць на вачах членаў камісіі і дзяжурных сілавікоў.
Тое ж самае было і перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года. Шмат на якіх участках (але далёка не на ўсіх) фіранак не было. Назіральнікі лічаць адсутнасць фіранак парушэннем таямніцы галасавання.
Каментары