Меркаванні

А вы нейтрал? Ад двух фактараў залежыць, як пройдзе рэферэндум

Рэферэндум, які прызначаны на 27 лютага, будзе мець адну крытычную для ўлады асаблівасць. Яшчэ ні адзін плебісцыт у сучаснай Беларусі не праходзіў ва ўмовах такой нездаровай сацыяльна-палітычнай напружанасці. Кур’ёз у тым, што адна з прычынаў па якой ён нібыта задумваўся — гэтую самую напружанасць зняць. Але крызіс толькі абвастрыўся, хоць і носіць цяпер латэнтна-хранічны характар. Што ж менавіта адбудзецца ў канцы зімы 2022-га ў Беларусі, залежыць ад двух прынцыповых фактараў: дзеянняў так званай нейтральнай часткі грамадства і рэакцыі на магчыма жорсткую рэакцыю ўлады, лічыць калумніст «Нашай Нівы» Алесь Складаў.

У 2020-м годзе пратэсны патэнцыял узняўся дзякуючы таму, што палітычна пасталела нейтральная частка грамадства. Раптам сышоў штучны слой абыякавасці, і людзі з размаху ўключыліся ў працэс.

Менавіта за нейтралаў на палітычным полі ішла беспаспяховая барацьба апошнія некалькі дзясяткаў гадоў. Пакуль медыянная частка грамадства знаходзілася ў летаргічным сне, яе лёс часцяком вырашаўся без яе. Але ж варта было закрануць па-сапраўднаму глыбокія пачуцці, як людзі схамянуліся.

З таго часу шмат што змянілася. Часам здаецца, што зараз адбываецца імклівая дэпалітызацыя і добраахвотна-прымусовая нейтралізацыя настрояў.

Памятаю свае асабістыя ўражанні падчас чарговай хвалі рэпрэсій у дачыненні да журналістаў. Пасля навін пра затрыманні калег не хапала свежага паветра. Выйшаў у парк, каб аддыхацца. Але стала толькі горш ад кантрасту, што ўбачыў. У пятнічны спякотны вечар вакол шуравалі людзі з мангаламі, пледамі і нечым грукаючым у заплечніках.

Нібыта ганебная сітуацыя іх ніяк не тычылася, нібыта не іх пазбаўлялі ў гэты момант права атрымліваць інфармацыю, нібыта не іх інтарэсы парушаліся.

Калі эмоцыі ўлягліся, супярэчнасць неяк знікла. Падумалася, што ва ўмовах рэпрэсій людзі паводзяць сябе натуральна, згодна з прыроднымі інстынктамі, ратуючы сваё жыццё і клапоцячыся аб бяспецы. Аднак адсутнасць знешняй рэакцыі не сведчыць пра змену ўнутранай пазіцыі.

А на мінулым тыдні я атрымаў сацыялагічнае пацверджанне сваіх думак. Як сведчыць даследаванне Chatham House, перад рэферэндумам дыспазіцыя змянілася не крытычна ў параўнанні з паўтара гадамі раней: прыхільнікаў Лукашэнкі — 27%, нейтралаў — 43%, пратэстоўцаў — 30%.

То-бок у пэўных абставінах рухавая частка нейтралаў так жа лёгка вернецца ў пратэсны настрой. Прымяншаць ролю гэтай групы грамадства нельга. Ад таго, як будуць паводзіць сябе нейтралы падчас рэферэндуму і колькі іх будзе, прынцыпова залежыць, ці прыме грамадства вынікі плебісцыту (верагодна, сфальсіфікаваныя).

Вы ж памятаеце, як гэта адбылося ў жніўні 2020-га? Масава людзей вымусіла выйсці на вуліцы з кветкамі, стужкамі і шарамі рэакцыя на рэакцыю. У першую чаргу гэта быў адказ на бессэнсоўны гвалт у дачыненні да першай хвалі пратэстоўцаў.

Прадказаць такі ланцужок эмоцый было амаль немагчыма, але ж цяпер досвед ёсць.

З таго ж даследавання Chatham House: правядзенне сумленнага расследавання ў дачыненні да сілавікоў па фактах гвалту па-ранейшаму чакаюць 68% апытаных (у верасні 2020 года іх было 78%), вызвалення палітзняволеных — 59% (восенню 2020 года — 65%), поўнага спынення ўжывання сілы ў дачыненні да пратэстоўцаў — 60% (паўтара гады таму іх было 66%).

Нягледзячы на жудасныя рэпрэсіі, агрэсіўную прапаганду і знішчэнне незалежных медыя, прынцыпова настрой у грамадстве не змяніўся. Гвалт застаецца недапушчальным у вачах большасці беларусаў.

Что ж тычыцца пратэстоўцаў, то тут абмяркоўваць няма чаго. Гэта вельмі актыўная і дасведчаная частка грамадства, у адрозненне ад некаторых прыхільнікаў Лукашэнкі. Мяне ўразілі даныя сацыёлагаў: дзяржаўных чыноўнікаў лепш ведаюць менавіта праціўнікі сістэмы, а не той бок, які яе падтрымлівае.

Але зараз мяне вельмі цікавіць, як будуць рэагаваць улады, калі падчас рэферэндуму зноў збяруцца чэргі каля выбарчых участкаў. Ці будзе чакаць іх АМАП у спортзале школы? Альбо ціхары стануць падглядаць у кабінкі для галасавання: хто там сабраўся псаваць бюлетэнь? Што, калі здарыцца драматычная сцэна з нагоды публічнага затрымання за стужачку ці шкарпэткі няправільнага колеру? 

Не для таго ўлада вычышчала пратэсны настрой, здымала бел-чырвона-белыя сцягі з вокнаў дамоў і ўзмацняла адміністратыўную адказнасць, каб збянтэжана назіраць за зборам больш за тры чалавекі за палітычнай нагоды.

Найлепшы для ўлады варыянт — пасіўны байкот, калі большасць застанецца дома, хоць новапрызначаны старшыня Цэнтрвыбаркама і сцвярджае супрацьлеглае. А вось актыўнасць пры задзейнічанні двух вызначаных вышэй фактараў можа прывесці да непрыемных для ўлады наступстваў.

Здаецца, сістэма гэта добра ўсведамляе, бо неяк часта кажуць пра акалічнасці, якія могуць перашкодзіць правядзенню рэферэндуму.

Ціханоўская заклікае ўдзельнічаць у рэферэндуме і перакрэсліваць у бюлетэні абодва варыянты

Што змянілася ў праекце Канстытуцыі, вынесеным на рэферэндум

Рэйтынг Лукашэнкі застыў на ўзроўні 25—30%. Сацыёлагі патлумачылі чаму

Каментары

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь2

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь2

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →