Свет

Кітай наймае заходніх тыктокераў за сотні тысяч даляраў для паляпшэння свайго іміджу перад Алімпіядай

Армія уплывовых заходніх блогераў, у кожнага з якіх сотні тысяч падпісчыкаў у TikTok, Instagram або Twitch, будзе распаўсюджваць пазітыўныя гісторыі пра Кітаі падчас зімовых Алімпійскіх гульняў у наступным месяцы. 

Занепакоены негатыўнай рэакцыяй свету на Пекінскія гульні на фоне хвалі дыпламатычных байкотаў, урад Кітая наняў заходніх спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю для стварэння і распаўсюджвання альтэрнатыўнага вобразу краіны праз сацыяльныя сеткі, піша The Guardian.

У лістападзе, калі Джо Байдэн абдумваў дыпламатычны байкот, Віпіндэр Джасвал, амерыканскі журналіст Newsweek і былы выканаўчы дырэктар Fox News і HSBC, падпісаў кантракт на 300 000 даляраў з Генеральным консульствам Кітая ў Нью-Ёрку на «распрацоўку стратэгіі і правядзенне» кампаніі ўплыву, якая будзе прасоўваць у Штатах зімовыя Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Пекіне.

У кантракце, які быў зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі ЗША, выкладзена падрабязная стратэгія рэкламнай кампаніі. Паводле пагаднення, у перыяд з 22 лістапада па 13 сакавіка, калі скончацца зімовыя Паралімпійскія гульні, кожнаму блогеру трэба падрыхтаваць ад трох да пяці пастоў, распрацаваных з улікам мэтавай аўдыторыі. Джасвал сцвярджае, што яго кампанія атрымала да 50 прапаноў ад інфлюэнсераў — ад былых алімпійцаў да прадпрымальнікаў.

У кантракце гаворыцца, што 70% кантэнту будзе звязана з культурай: гісторыяй Пекіна, культурнымі рэліквіямі, сучасным жыццём людзей і новымі тэндэнцыямі. Яшчэ 20% будуць падкрэсліваць «супрацоўніцтва і любыя добрыя рэчы ў кітайска-амерыканскіх адносінах», у тым ліку двухбаковыя змены на высокім узроўні і станоўчыя вынікі.

Джасвал, які нарадзіўся ў Вялікабрытаніі, атрымаў 210 000 даляраў неўзабаве пасля таго, як кантракт быў заключаны з кітайскімі дыпламатамі, паведаміў ён The Observer. Ён паабяцаў Пекіну, што яго блогеры прынясуць прыкладна 3 мільёны паказаў у сацыяльных сетках, якія часта выкарыстоўваюцца маладымі амерыканцамі.

Пры гэтым журналіст пацвердзіў, што ён у курсе пытанняў, якія выклікае палітыка Кітая ў Сіньцзяне і Ганконгу, але «тое, што мы спрабуем зрабіць, — гэта проста падкрэсліць сумленнасць і годнасць Алімпійскіх гульняў», — сказаў ён. «Байкоты не спрыяюць паразуменню… Я не падтрымліваю байкотаў. Яны неэфектыўныя, недарэчныя і неістотныя».

Пекінскі кантракт Джасвала выклікаў крытыку ў ЗША. Сенатар-рэспубліканец Рык Скот у лісце кіраўніцтву Newsweek заклікаў «перагледзець свае стасункі з Віпам Джасвалам».

У мінулым месяцы Байдэн абвясціў, што яго адміністрацыя зладзіць дыпламатычны байкот зімовых Алімпійскіх гульняў у знак нязгоды з тым, як кітайскі ўрад абыходзіцца з людзьмі ў Сіньцзян-Уйгурскім рэгіёне. Некалькі саюзнікаў ЗША, уключаючы Вялікабрытанію і Аўстралію, далучыліся да заклікаў не пасылаць сваіх чыноўнікаў у Кітай.

У сваю чаргу кітайскі ўрад адмаўляе абвінавачанні ў парушэннях правоў чалавека на сваёй тэрыторыі.

Кітай — таталітарная дыктатура, уся ўлада ў краіне належыць Камуністычнай партыі, людзі не выбіраюць улады свабодна.

Каментары

Цэнтрабанк Расіі павысіў ключавую стаўку да рэкордных 21%. Як гэта закране Беларусь?9

Цэнтрабанк Расіі павысіў ключавую стаўку да рэкордных 21%. Як гэта закране Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Што ў беларускай эканоміцы добра, а што можа выбухнуць? Адказвае эканаміст4

У Будславе разбіраюць унікальны алтар з ілюзорнай перспектывай, якой падманвалі гледача найвялікшыя дойліды Рыма2

«Машы трэба ратаваць сваё жыццё». Сястра Калеснікавай адрэагавала на ўчарашнія словы Лукашэнкі8

Мелатанін дапаможа заснуць, але ёсць нюансы3

Партугалія адмовілася выдаваць гуманітарныя візы, нягледзячы на ранейшую згоду7

Каля Аўстраліі злавілі селядцовага караля. Кажуць, што гэта не на дабро5

Дальнабойшчык расказаў, як жыве на дапамогу па беспрацоўі пасля аварыі ў Францыі

Пасля артыкула «Нашай Нівы» стваральнікі банкноты БРІКС размылі яе выяву. Але памылкі ўсё роўна бачныя9

Пуцін не стаў адмаўляць перакіданне войскаў КНДР у Расію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэнтрабанк Расіі павысіў ключавую стаўку да рэкордных 21%. Як гэта закране Беларусь?9

Цэнтрабанк Расіі павысіў ключавую стаўку да рэкордных 21%. Як гэта закране Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →