Маці затрыманага прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева: «Мне пішуць шмат словаў падтрымкі»
10 снежня затрымалі кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева. Таццяна Брэдзелева, маці Мікалая, асоба вядомая — яна пераможца конкурсу Ms. Top Of The World. Яна была найлепшай у катэгорыі Classic, дзе спаборнічалі ўдзельніцы старэйшыя за 46 гадоў.
Таццяна дала кароткі каментарый «Нашай Ніве»:
«Чаму прыйшлі да майго сына, я не ведаю. Усё было нармальна, усё добра, не было няікіх прадпасылак.
Пакуль што таксама няма інфармацыі, ці заведзеная на яго нейкая крыміналка. Чаму яго вінавацяць у нейкіх злівах, я таксама не ведаю — гэта пакуль усё галаслоўныя заявы
Пакуль што Мікалая асудзілі на 15 сутак.
Што тычыцца яго арыентацыі, я пра ўсё гэта ведала. Я нармальна гэта ўсё прыняла, усё было добра. І я лічу, што прыватнае жыццё чалавека нельга выносіць на публіку, гэта проста непрыгожа. Гэтага проста нельга рабіць.
Што пішуць пра майго сына ў праўладных каналах, я не чытала. Мне ўсе кажуць: «Табе проста нельга гэта чытаць. Навошта гэты бруд?»
Таксама мне шмат пішуць словаў падтрымкі, пішуць словы падтрымкі сыну, прапануюць дапамогу. Але я пакуль не ведаю, што рабіць далей і якая дапамога патрэбная. Мне вельмі кепска — гэта факт, больш нічога не магу сказаць».
Каментары