Ежа

Рэцэпт на выходныя: тры стравы з авакада

Авакада — смачны і карысны фрукт, які змяшчае больш бялкоў, чым усе астатнія фрукты. У ім таксама багата монаненасычаныях тлушчаў, што змяншаюць рызыку раку і хвароб сэрца. Прапануем вам тры простыя рэцэпты з авакада, якія дакажуць, што гэты фрукт яшчэ і можа быць дужа смачным.

Гуакамоле

Усе фота: BBC Food

Гэтая класічная мексіканская закуска — магчыма, самая вядомая страва з авакада. Гуакамоле можна дадаваць як гарнір да любых страў, а можна выкарыстоўваць яго як намазку на хлеб ці тарціллю. Каб зрабіць гэтую страву, вам спатрэбіцца:

  • 3 спелыя авакада без скуры і косткі, парэзаныя на дробныя кавалкі
  • палова дробна пакрышанай чырвонай цыбуліны
  • жменя кінзы (яе таксама трэба дробна пашаткаваць)
  • сок аднаго лайма
  • дадаткова: 1 перац чылі (дробна нарэзаны)
  1. Пакладзіце авакада ў шырокую плоскую міску і размінайце яго відэльцам, пакуль амаль усё авакада не стане мяккім. Пакіньце некалькі больш грубых, але дробных кавалкаў авакада для належнай тэкстуры гуакамоле.
  2. Дадайце цыбулю, кінзу і сок лайма, прыпраўце соллю і чорным перцам. Перамяшайце, пры неабходнасці дадайце больш соку лайма. Дадайце перац чылі, калі вы яго выкарыстоўваеце. Адразу падавайце гатовы гуакамоле.

Салата з авакада

Такую салату можна прыгатаваць вельмі лёгка і хутка, але яна дасць адчуванне сытасці на доўгі час. Страва стане добрым элементам абеду ці вячэры.

На дзве порцыі салаты вам спатрэбіцца:

  • ¼ чырвонай цыбуліны, парэзанай на тонкія паўкольцы
  • 400 грам кансерваванай фасолі сорту Канеліні, прамытай і абсушанай (можна замяніць на белую фасолю)
  • 1 вялікае авакада
  • 100 грам памідораў чэры, разрэзаных на чатыры кавалкі
  • 20 грам свежага парубленага базіліку
  • сок ад ¼ лімона
  • палова чайнай лыжкі аліўкавага алею
  • соль і свежазмолаты чорны перац
  1. Здыміце з авакада скуру і дастаньце з яго костачку. Нарэжце авакада на тоўстыя кавалкі.
  2. Пакіньце цыбулю ў маленькай місцы з халоднай вадой на 5 хвілін, каб палепшыць яе смак.
  3. Перамяшайце ў вялікай місцы фасолю, авакада, памідоры чэры і базілік.
  4. Высушыце цыбулю і дадайце яе да салаты.
  5. Прыпраўце салату лімонным сокам і алеем, пасаліце яе і паперчыце. Перамяшайце салату і падавайце на стол.

Яйкі з авакада

Запечанае авакада набывае дужа багаты і мяккі смак. З’есці такую страву на сняданак — цудоўны спосаб пачаць дзень. Вось што спатрэбіцца, каб прыгатаваць дзве порцыі яек з авакада:

  • 2 вялікія авакада хатняй тэмпературы
  • 4 маленькія яйкі
  • 4 чайныя лыжкі густых вяршкоў
  • 2 памідоры чэры, разрэзаныя на чатыры кавалкі
  • 20 грам цёртага сыра чэдар
  • дробна парэзанае сцябло зялёнай цыбулі (можна замяніць на цыбулю-парэй)
  • 4 дробкі молатага перцу чылі
  • соль і свежазмолаты чорны перац
  1. Разрэжце авакада на паловы і дастаньце з іх костачкі. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  2. З кожнай паловы авакада дастаньце па сталовай лыжцы мякаці. Сачыце за тым, каб слой мякаці, што застаецца, быў раўнамерным. Можаце прыправіць 4 сталовыя лыжкі мякаці, што вы атрымалі, лімонным сокам і аліўкавым алеем і выкарыстаць іх як намазку на тосты.
  3. Каб вам было зручна запаўняць авакада начынкай, можаце пакласці іх у кубак. Вазьміце палову авакада, прыпраўце яе соллю і перцам, дадайце ўнутр чайную лыжку вяршкоў. Выліце зверху адно яйка. На яйка пакладзіце палову памідора чэры, частку сыру, цыбулі і перцу чылі. Такім жа чынам запоўніце і іншыя паловы авакада.
  4. Акуратна перамясціце авакада ў форму для запякання, пры гэтым сачыце, каб не праліліся яйкі. Каб было зручней, можна выкарыстоўваць формы для запякання кексаў. Выпякайце авакада на сярэдняй паліцы ў духоўцы на працягу 10—12 хвілін ці пакуль не прыгатуюцца бялкі яек. Адразу падавайце на стол.

Рэцэпт на выходныя: гарбузовы чызкейк

Рэцэпт на выходныя: смажаныя грудкі качкі з інжырам

Каментары

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?9

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Берліне праходзіць антываенны марш, арганізаваны расійскай апазіцыяй9

Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі7

Аргенцінскі цуд. Як Мілей утаймаваў інфляцыю менш чым за год15

Не толькі сякеры: МТЗ збіраецца вырабляць рапсавы алей5

Махляры прымусілі мінчанку цалкам распрануцца перад камерай

У Каліфорніі вылавілі другую за паўгода трохметровую «рыбу Суднага дня» — яна прадказвае бяду6

Святлана Алексіевіч: Давайце спачатку возьмем уладу, а потым будзем вырашаць моўнае пытанне37

У Сухумі пратэстоўцы зносяць агароджу вакол парламента ВІДЭА5

Настаўніца з Барысава перавяла махлярам 75 тысяч рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?9

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Галоўнае
Усе навіны →