Усяго патроху

Павел Вінаградаў распавёў феерычную гісторыю пра тое, як міліцыянеры яму вярталі самагон

Актывіст з Беразіна і экс-палітвязень падзяліўся ў сваім фэйсбуку цікавай гісторыяй.

«Памятаеце, я пісаў, што падчас ператрусу ў мяне самагон забралі? 15 літраў. А яшчэ ў Юрыя Вінаградава [НН — бацькі Паўла] таксама канфіскавалі 10 літраў. Пасля экспертызы яму патэлефанавалі і сказалі: «Ідзі забірай». Ён адмовіўся. Мне не тэлефанавалі, але я б таксама адмовіўся. 

Фішка ў тым, што самагонку можна толькі захоўваць, а перавозіць нельга.

І калі забраць наш сурагат з РУУС, то, пакуль будзем везці яго дадому, мы будзем парушаць закон, за што можна атрымаць штраф.

Мы вырашылі, што не станем правяраць.

Але ім жа справу закрыць трэба, таму сёння здагадайцеся што? Дзынь-дзынь! Дастаўка самагону.

Беларусікі, пераязджайце ў Беразіно, я вам кажу. Тут міліцыя прывязе табе алкаголь проста да брамы, нават калі ты адмаўляешся яго забіраць, і ўсё гэта ў масках і на патрульнай машыне. Такое нават «Еўраопт» не робіць».

Каментары

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і8

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Усе навіны →
Усе навіны

Абмежаванні супраць дронаў тармозяць лазерную археалогію ў Беларусі3

«Я фатограф і шукаю мадэляў». Новы развод ад ашуканцаў у тэлеграме 5

Памёр галоўны апанент Эрдагана Фетхулах Гюлен1

Мінінфарм аднавіў доступ да анлайн-кінатэатра Okko

ГУР заявіў пра забойства пілота расійскага бамбавіка, датычнага да атакі на гандлёвы цэнтр у Краменчугу16

Як жыхары Слуцка праз недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з суддзёй

Сабаленка стала першай ракеткай свету14

Санду заявіла аб беспрэцэдэнтных фальсіфікацыях і паабяцала зрабіць высновы7

Лебядзіны ўшчыльняць загадкавым шматпавярховікам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і8

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і

Галоўнае
Усе навіны →