«Забралі са сцэны ў канцэртным касцюме». Кіраўнік хору «Унія» знайшоўся на Акрэсціна
Кіраўніка хору «Унія» Паўла Гонцу затрымалі на працоўным месцы. Здарылася гэта 16 чэрвеня ў абед.
«Затрымалi яго на сцэне, на рэпетыцыi канцэрту ў сцэнiчным касцюме. Куды павезлі, ніхто не ведаў. Ва ўсiх РУУСах адказвалi, што яго няма.
Калi мы сказалі, што Паўлу трэба змянiць адзенне і вярнуць сцэнічны касцюм, нам адказалі, што кіраўніцтва ведае, дзе ён. Маўляў, выйдзе — верне», — распавялі «Нашай Ніве» блізкія Паўла.
Цяпер кіраўнік хору знаходзіцца на Акрэсціна. Калі адбудзецца суд і па якім артыкуле, пакуль невядома.
Каментары