Здароўе

Тры спосабы палепшыць працу сэрца

Трэніроўкі прафесійных спартсменаў могуць падацца непасільнымі для звычайных людзей. Аднак гэта не зусім так. Перайманне некаторых стратэгій спартсменаў можа дапамагчы палепшыць працу сэрца.

Фота Надзеі Бужан

Некаторыя даследаванні выявілі, што каранавірус можа выклікаць праблемы з сэрцам. Аднак назіранне за 800 прафесійнымі спартсменамі, якія перахварэлі на кавід, паказала, што праблемы з сэрцам мелі толькі менш за 1% спартсменаў, піша CNN.

Гэта чарговы раз пацвярджае важнасць фізічнай нагрузкі, асабліва для працы сэрца. Мала хто можа дазволіць сабе трэніравацца па раскладзе прафесійных спартсменаў, але некаторыя стратэгіі, карысныя для сэрца, можна з лёгкасцю прымяніць у жыцці.

Вось тры спосабы для ўзмацнення сэрца, якімі карыстаюцца спартсмены:

1. Аддавайце перавагу інтэрвальным трэніроўкам.

Для таго, каб скінуць вагу або зменшыць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, людзі часта аддаюць перавагу кардыятрэніроўкам. Яны, безумоўна, прыносяць шмат карысці арганізму. Аднак спартсмены рэдка праводзяць гадзіны на бегавой дарожцы ці велатрэнажоры.

Большасць праграм спартсменаў не перагружаная кардыятреніроўкамі або бесперапыннымі практыкаваннямі сярэдняй інтэнсіўнасці. Часцей за ўсё перавага аддаецца інтэрвальным трэніроўкам, якая чаргуе высокаінтэнсіўныя практыкаванні з больш лёгкай і павольнай актыўнасцю.

Ёсць шмат навуковых доказаў таму, што высокаінтэнсіўныя інтэрвальныя трэніроўкі больш за іншыя фізічныя нагрузкі спрыяюць паляпшэнню працы сэрца.

2. Не забывайцеся пра адпачынак.

Адпачынак і перыяд аднаўлення арганізма аднолькава важныя як для прафесійных спартсменаў, так і для звычайных людзей. Фізічная форма чалавека шмат у чым залежыць ад здольнасці мышцаў аднаўляцца. І сардэчная мышца не выключэнне.

Добры сон важны не толькі для ўзроўню энергіі, але і для працы сэрца. Дарослыя, якія спяць менш за сем гадзін штоноч, могуць мець праблемы са здароўем, якія пасля прыводзяць да сур'ёзных сардэчных захворванняў.

Таму варта рабіць здаровы сон прыярытэтам і імкнуцца паляпшаць якасць сну.

3. Прытрымлівайцеся здаровага падыходу да харчавання.

Няма прафесійнага спартсмена, які б не надаваў шмат увагі харчаванню. Правільная ежа не толькі дае нам энергію, але і падтрымлівае цела здаровым, у тым ліку сэрца.

Менавіта таму ў рацыён варта ўключаць прадукты, багатыя на Амега-3, галоўнай крыніцай якіх з'яўляецца рыба. Не трэба забывацца пра бялок, асабліва расліннага паходжання. Таксама варта ўжываць больш агародніны і садавіны.

Да таго ж, эксперты раяць абмежаваць ужыванне насычаных тлушчаў і замяняць іх на больш карысныя прадукты.

Таксама нельга забывацца пра сваю штодзённую норму чыстай вады, бо без дастатковай гідратацыі кроў згушчаецца, а гэта выклікае вялікую нагрузку на сэрца.

Каментары

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай1

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія хакеры гадамі сачылі за Грузіяй — Bloomberg

Лукашэнка зноў патрабуе прывесці ў парадак дарогі ў раённых цэнтрах1

Як атрымаць шэнгенскую візу ў Беларусі самастойна. Практыка і парады7

Патрыятызм і ветлівасць у сацсетках. Якія пункты з'явяцца ў правілах для беларускіх школьнікаў і бацькоў3

Мінчук пазычыў грошы тром людзям пад працэнты — падатковая палічыла гэта незаконным прадпрымальніцтвам

Юлія Навальная заявіла пра намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі6

На Камароўку з Кітая прывезлі вінаград, які адмаўляюцца купляць, бо ніколі такога не бачылі1

Абмежаванні супраць дронаў тармозяць лазерную археалогію ў Беларусі3

«Я фатограф і шукаю мадэляў». Новы развод ад ашуканцаў у тэлеграме 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай1

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай

Галоўнае
Усе навіны →