Гурт «Галасы ЗМеста» падрыхтаваў для конкурсу песні «Еўрабачанне-2021» дзве новыя песні. Пра гэта ў эфіры СТБ паведаміў лідар гурта Дзмітрый Бутакоў.
«Мы іх па дзве за тыдзень пішам. Ужо штук шэсць напісана. Нават парачку адабралі і адаслалі. Адна трохі вясёлая атрымалася, другая — больш сур'ёзная. Будзем спачатку чакаць якую выберуць», — распавёў Дзмітрый Бутакоў.
Дзмітрый Бутакоў упэўнены, можна ў любой песні пачуць жаданае.
Фронтмен гурта дадаў, што на Захадзе песня гурта «Я научу тебя» нібыта палюбілася слухачу. «На Захадзе адэкватныя дарослыя людзі абсалютна нармальна ўспрымаюць песню, нават хваляць і напяваюць. Мне дасылалі англійскую версію, дзеці спяваюць і на скрыпачцы іграюць. І па радыё гэтую песню круцяць у нас, ва Украіне, ва Уладзівастоку, Казахстане, Канадзе. Песня пайшла ў народ. Усё нармальна», — адзначыў ён.
Каментары