Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі
Гэта паказвае, наколькі небяспечная гэтая вайна, мяркуе канцлер.
Канцлер Германіі заявіў, што выкарыстанне Расіяй эксперыментальнай гіпергукавай ракеты супраць Украіны было прыкладам «жахлівай эскалацыі», і эскалацыю трэба пазбягаць усімі сіламі, піша Бі-бі-сі.
«Тое, што Пуцін цяпер выкарыстаў ракету сярэдняй дальнасці для ўдару па ўкраінскай тэрыторыі, — гэта жахлівая эскалацыя», — цытуе AFP прамову канцлера. Гэта паказвае, «наколькі небяспечная гэтая вайна», і Германіі важна працаваць са сваімі саюзнікамі, «каб зрабіць тое, што прадухіліць эскалацыю гэтай вайны ў вайну паміж Расіяй і НАТО», сказаў Шольц.
Германія займае другое месца па аб'ёме ваеннай дапамогі Украіне, саступаючы толькі ЗША. Аднак многія немцы з вялікім асцярожнасцю ставяцца да такога глыбокага ўдзелу краіны ў вайне, а некаторыя (асабліва ў былой ГДР) нават адчуваюць большую ці меншую сімпатыю да пуцінскай Расіі.
Шольц даў зразумець, што Германія не плануе пастаўляць Украіне дальнабойныя крылатыя ракеты Taurus, і тым больш дазваляць атакаваць імі цэлі на расійскай тэрыторыі, нягледзячы на тое, што ЗША і Вялікабрытанія нядаўна прынялі аналагічнае рашэнне адносна ATACMS і Storm Shadow.
Паводле яго слоў, важна падтрымліваць баланс паміж «разумнасцю і яснай падтрымкай Украіны». «Гэта вы атрымаеце толькі з Сацыялістычнай партыяй», — сказаў Шольц, звяртаючыся да выбарцаў.
Каментары