Грамадства

Беларускія бізнэсмены прадстаўлялі на міжнароднай канферэнцыі Зімбабвэ

Фігуранты міжнародных скандалаў, звязаных з гандлем зброяй і пастаўкамі тэхнікі, цесна звязаныя з рэжымам Лукашэнкі беларускія бізнжсмены Аляксандр Зінгман і Алег Водчыц наведалі міжнародную канферэнцыю па клімаце COP29. Але прадстаўлялі на ёй яны не Беларусь, а Зімбабвэ, заўважыў Беларускі расследавальніцкі цэнтр.

Алег Водчыц і Аляксандр Зінгман у маі 2024 года ў Экватарыяльнай Гвінеі. Фота: guineaecuatorialpress.com

Зінгман і Водчыц увайшлі ў склад дэлегацыі Міністэрства навакольнага асяроддзя, клімату і дзікай прыроды Зімбабвэ. Канферэнцыя была арганізаваная ААН.

Аляксандр Зінгман, ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі, неаднойчы фігураваў у публікацыях СМІ як чалавек з асаблівымі сувязямі ва ўрадзе гэтай краіны. Яго імя згадвалася ў рамках праекта па здабычы золата кампаніі Zim GoldFields, які прыцягнуў увагу журналістаў. Зінгман быў адным з канчатковых уладальнікаў гэтай фірмы — да яго вёў ланцужок ад афшорнай кампаніі, хоць сам бізнэсмен гэта адмаўляў.

Алег Водчыц, дзелавы партнёр Зінгмана, таксама, паводле інфармацыі The NewsHawks, быў замяшаны ў сумнеўных аперацыях.

У 2021 годзе абодвух бізнэсменаў затрымлівалі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга пасля сустрэчы з былым прэзідэнтам Жазэфам Кабілам. Тады іх западозрылі ў незаконных здзелках, звязаных з гандлем зброяй.

Запрашэнне Зінгмана і Водчыца на кліматычны саміт як прадстаўнікоў афрыканскай краіны выклікала негатыўную рэакцыю ў некаторых зімбабвійскіх экспертаў і палітыкаў. Так, выканаўчы дырэктар Цэнтра кіравання прыроднымі рэсурсамі Зімбабвэ Фарай Магуву гаворыць:

«Дачыненне гэтых дваіх да зімбабвійскай дэлегацыі патрабуе расследавання, улічваючы іх неадназначную гісторыю, якая ўключае ў сябе няякасную здабычу карысных выкапняў і ўгоды са зброяй. Зімбабвэ зноў і зноў дэманструе схільнасць да вядзення бізнесу з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, чыя прафесійная і дзелавая хватка выклікае сумневы».

Каментары

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →