Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі
А падчас пасяджэння студэнтам прачыталі лекцыю пра «экстрэмізм».
У Гродне мясцовага жыхара паказальна судзілі за каментары і ўдзел у пратэстах. Мяркуючы па раскладзе судоў, мужчыну завуць Дзмітрый Голуб. Яго затрымалі ў сакавіку, піша «Медыязона».
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў 2019—2024 гадах ён пакідаў каментары ў інтэрнэце, у якіх нібыта абражаў Лукашэнку, сілавікоў і прапагандыстаў. Акрамя таго, мужчыну інкрымінуюць удзел у мірных акцыях 2020 года.
Па артыкулах аб «распальванні варожасці», «абразе Лукашэнкі» і «ўдзеле ў масавых беспарадках» абласны суд прысудзіў гродзенцу 4 гады калоніі агульнага рэжыму.
Звяртае на сябе ўвагу, што суд праходзіў паказальна: на паседжанне прывезлі студэнтаў ГрДУ. У перапынку перад абвяшчэннем прысуду для іх прачыталі лекцыю аб «экстрэмізме».
Каментары