У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з экс-каліноўцам Верамейчыкам, якога дэпартавалі ў Беларусь ФОТА
Акцыю ладзіў фонд Dapamoga. Прыйшло каля 30 чалавек, у тым ліку былыя беларускія добраахвотнікі і іх родныя. Прысутнічала некалькі літоўскіх тэлеканалаў. Прысутныя падпісалі зварот да ААН, піша Радыё Свабода.
Былога каліноўца Васіля Верамейчыка 14 лістапада экстрадзіравалі з В'етнаму, дзе ён быў затрыманы, у Беларусь. Раней Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла яму ўезд у Еўрасаюз. Васіль нейкі час жыў у Грузіі, рабіў спробу з Турцыі прыехаць у Польшчу, каб папрасіць палітычны прытулак, а пасля асеў у В'етнаме, дзе ў яго былі сябры.
Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»
Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Знаходжанне Верамейчыка на тэрыторыі краіны ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы
«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве
Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?
Каментары