Пра новае месца працы былога начальніка Наваполацкай калоніі № 1 Андрэя Пальчыка даведаліся праваабаронцы з Mayday Team.
На гэты момант Андрэй Сяргеевіч Пальчык займае пасаду начальніка арыштнага дома ў Віцебску, адначасова з'яўляючыся намеснікам начальніка ўстановы «Следчы ізалятар №2».
З 2017-га па сакавік 2023 года Андрэй Пальчык працаваў на пасадзе начальніка папраўчай калоніі №1 у Наваполацку і стаў вядомы жорсткімі здзекамі, пра якія расказалі праваабаронцам і СМІ былыя палітвязні. У калоніі перыядычна паміралі асуджаныя, а падначалены Пальчыку супрацоўнік па прозвішчы Пятроў нават быў асуджаны за збіццё зняволенага.
Калі Андрэй Пальчык быў звольнены, у СМІ з'явілася інфармацыя, што яго накіруюць працаваць з паніжэннем на пасаду начальніка калоніі-пасялення. Але гэтая інфармацыя не пацвердзілася.
Начальнік наваполацкай калоніі выйшаў на працу ў выходны, каб сарваць Бабарыку перадачу
Праваабаронцы: Пад новыя санкцыі Вялікабрытаніі трапілі начальнікі калоній, якія асабіста аказвалі ціск і збівалі палітвязняў
Сядзіць у камеры насупраць Бабарыкі. У якіх умовах трымаюць журналіста «Радыё Свабода» Ігара Лосіка
Бандарэнка, Пальчык, Карніенка. Хто трапіў у санкцыйны спіс Канады
Пальчык супраць Пальчыка. Настаўніка фізкультуры асудзілі за «абразлівы» каментар
Самая брудная і самая жорсткая. Што вядома пра калонію, дзе трымаюць Аляксандрава, Бабарыку, Кузнечыка, Лосіка, Пачобута
Начальнік наваполацкай калоніі, дзе мучаць Ігара Лосіка, рос з ім у адным доме ў Баранавічах
Мяняюць кіраўніка наваполацкай калоніі, дзе сядзяць Бабарыка і Лосік
Каментары