На кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве будзе насычаная беларуская праграма
З 28 лістапада па 1 снежня ў Варшаве адбудзецца Кірмаш гістарычнай кнігі. Дзякуючы працы Цэнтра беларускай салідарнасці на кірмашы будзе беларускі стэнд (№ 75): беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы.
Кірмаш будзе традыцыйна праходзіць у самым сэрцы старой Варшавы — Каралеўскім замку (plac Zamkowy, 4).
Час працы: 10:00—18:00.
Расклад творчых сустрэч і прэзентацый кніг (будзе дапаўняцца):
29.11 / 14:00 / Sala Forum
Прэзентацыя серыі «Польская класіка для беларускага чытача»: Чэслаў Мілаш, Збігнеў Гэрберт, Баляслаў Прус і Ян Бжэхва. Кнігі прадставяць аўтары перакладаў: Андрэй Хадановіч, Андрэй Скурко і Марына Казлоўская.
29.11 / 17:00 / Sala Forum
Прэзентацыя вершаў да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» аўтарства Андрэя Хадановіча з удзелам самога творцы. Вас чакае вечар, поўны фарбаў і незвычайных эмоцый, які надоўга застанецца ў памяці.
30.11 / 17:00 / Sala Forum
Прэзентацыя кніг вядомага гісторыка Уладзіміра Арлова: «Patria Aeterna» і «Сьвецяцца вокны ды нікога за імі». Беларуская лацінка: традыцыі і сучаснасць.
01.12 / 14:00 / Sala Kinowa
«Прыгоды дзеда Віці на Валадарцы» — вершы і малюнкі для дзяцей і дарослых, створаныя ў беларускай турме. Аўтар — Алег Груздзіловіч.
01.12 / 14:00 / Sala Forum
«Орша 1514: суперніцтва Ягелонаў з Масквой у першай палове XVI стагоддзя» — прафесар Міраслаў Нагельскі і доктар Аляксандр Груша.
Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго як вы зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе вас чакае беларускі стэнд № 75.
Заўтра ў Варшаве адкрываецца фестываль беларускага кіно «Bulbamovie»
Засталося два дні кінафестывалю «Паўночнае ззянне». Што яшчэ можна паспець паглядзець анлайн?
Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу паэзіі, напісаную пад хатнім арыштам. Яна прысвяціла яе мужу — Юрыю Зісеру
Літаратурную прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымаў Валянцін Акудовіч
Каментары