Грамадства11

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы

Такі ўказ Лукашэнка падпісаў сёння.

Польскі суддзя Томаш Шміт. Фота: БелТА

Польскаму суддзі Томашу Шміту, які ўцёк, у Беларусі прадастаўлены прытулак.

Такі ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. ДзяржСМІ тлумачаць, што прытулак Шміту далі таму, што ў Польшчы ён нібыта пераследуецца па палітычных матывах.

Томаш Шміт, які працаваў суддзёй Адміністрацыйнага ваяводскага суда ў Варшаве, збег у Беларусь у траўні 2024 года. Тады ён жа папрасіў аб прытулку.

У Беларусі Шміт актыўна раздаваў інтэрв'ю прапагандыстам, а пасля ён уладкаваўся на працу ў БелТА.

У Польшчы Шміта падазраюць у шпіянажы на карысць Беларусі і Расіі. Паводле звестак польскіх сілавікоў, у суддзі былі працяглыя кантакты са спецслужбамі дзвюх краін. Суддзі пагражае пажыццёвае зняволенне.

Каментары1

  • Галя з Камароу́кі
    22.11.2024
    Грошы на дзяржпрадпрыемстве у́зяу́, каб сплаціць усе запазычанасці шміта? Перадаю прывітанне у́сяму пралетарыяту з іх крэдытамі і тп - ваш заробак хутка не пакрые вашых крэдытау́, бо трэба забяспечыць усякую шалупонь, якую у́ дэмакратычных краінах не паспелі затрымаць.

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа3

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка5

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага7

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа3

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →