У Гродне кіроўца «Мерсэдэса» зладзіў масавае ДТЗ: спяшаўся праехаць паварот і пайшоў у занос ВІДЭА
Выпадковы дрыфт меў наступствам сутыкненне з яшчэ двума аўтамабілямі.
Аварыя адбылася напярэдадні на праспекце Касманаўтаў у Гродне, побач з прыпынкам каля кінатэатра «Усход».
Момант аварыі трапіў на відэа з рэгістратара аўтамабіля, які ў гэты момант стаяў на прыпынку, піша Newgrodno.
На запісе відаць, што «Мерсэдэс» на хуткасці ўваходзіць у паварот, аднак затым робіць міжвольны дрыфт. Справіцца з заносам кіроўца не змог і ўляцеў у «Хонду», якая ехала па сустрэчцы. Тую, у сваю чаргу, адкінула на «Вольва», якая стаяла на прыпынку.
У той вечар у горадзе стаяла сухое надвор'е, дарога не была слізкай. У прычынах аварыі разбіраецца ДАІ.
Каментары