Узімку самы час запасацца вітамінам C, на які багаты цытрусавыя. Просты ў гатаванні апельсінавы пірог з насычаным лімонным крэмам не толькі цудоўны ласунак, але і крыніца важных для імунітэту вітамінаў.
Вось, што вам спатрэбіцца.
Для пірага:
- 170 г масла
- 150 г цукру
- 2 яйкі
- 70 г грэчаскага ёгурту
- 150 г мукі
- 50 г молатага міндалю
- 1 вялікі апельсін (цэдра)
- 3 сталовыя лыжкі малака
Для крэму:
- 100 г масла
- 3 яйкі
- 200 г цукру
- 3 лімоны
- Каб прыгатаваць лімонны крэм, спачатку выцісніце сок з лімонаў. Узбіце яйкі з цукрам міксерам, дадайце расталае масла і лімонны сок. Узбіце яшчэ раз.
- Наліце вады ў каструлю і пастаўце яе на агонь. Калі вада закіпіць, паменшыце агонь і пастаўце зверху на каструлю міску з узбітымі для крэму інгрыдыентамі. Памешвайце крэм на працягу 15-20 хвілін, пакуль ён не загусцее. Пакіньце крэм астуджвацца.
- Пакладзіце масла, цукар, яйкі, муку, змолаты міндаль, апельсінавую цэдру, 5 сталовых лыжак лімоннага крэму ў адну вялікую міску. Дадайце ёгурт і малако. Усё ўзбіце да аднароднай масы.
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Засцяліце форму для выпечкі антыпрыгарным пергаментам. Выкладзіце палову цеста на форму, зверху дадайце 5 сталовых лыжак лімоннага крэму, а пасля выкладзіце астатняе цеста.
- Выпякайце апельсінавы пірог на працягу 50 хвілін да залацістага колеру.
Смачна есці!
Каментары