Форвард брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі распавёў аб сваім стаўленні да экс-прэс-сакратара клуба Вольгі Хіжынковай, піша Tribuna.com.
«Воля, усе мы цябе любім! Хейтары, засуньце сабе свае каменты далёка», — напісаў Мілеўскі.
У каментарах у інстаграме «ЧестнОК» Мілеўскі адказаў:
«Ну вы г***но, блін! Ох як усё раздуць умееце! Прасіліся на інтэрв'ю… Я ж слова дрэннага за Олю не сказаў! Сачыце за сабой, гніллё, блін», — напісаў Мілеўскі.
Раней Мілеўскага заклікалі падтрымаць Вольгу Хіжынкову, аднак гэтая ідэя не знайшла падтрымкі ў форварда. Ён выказаўся вельмі негатыўна.
11 лістапада адбыўся суд над Вольгай Хіжынковай, якая была затрыманая 8 лістапада. Ёй спачатку далі 12 сутак, але затым асудзілі яшчэ на 15 сутак. На волю Вольга павінна была выйсці 5 снежня, аднак пазней стала вядома, што дзяўчына зноў была асуджаная на 15 сутак. Гэта пакаранне не будзе падсумоўвацца з папярэднімі. Выйсці на волю яна павінна 11 снежня.
Каментары