«Лукашэнка — не мой прэзідэнт!!!!!» — напісаў у фэйсбуку былы дэпутат, кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі.
У каментары Tribuna.com Дзевятоўскі патлумачыў, што адбылося.
«Мая ранейшая пазіцыя — памылка. Гэта была здрада сабе. Гэта важна. На маёй старонцы — гэта мая заява. Не думайце, што мяне ўзламалі.
Усё відавочна. Я напісаў гэта — і мне стала вельмі лёгка. Чаму вырашыў гэта напісаць? Бо гэта праўда. Я сапраўды так думаю. Паверце, мне казаць цяпер гэта вельмі лёгка, мне стала значна лягчэй», — сказаў Дзевятоўскі.
Вадзім Дзевятоўскі: Напісаць, што «Лукашэнка — не мой прэзідэнт» папрасіў мой брат Алежа
Кіраўнік Федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі ў каментары для «НН» растлумачыў, чаму змясціў у фэйсбуку допіс наступнага зместу: «Лукашэнка — не мой прэзідэнт».
«Тое, што я ўбачыў — гэта проста неймаверна. Гэта не можа змяшчацца ў галаве, я вельмі пакутаваў… Вельмі цяжка фармаваць думкі, — кажа Дзевятоўскі. — Напісаць гэта папрасіў мой брат Алежа».
Алег Дзевятоўскі — гэта вядомы ў мінулым спартсмен, член нацыянальнай зборнай Беларусі па водных лыжых. Вадзім Дзевятоўскі — прызёр Алімпіяды ў кіданні молата, ён быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, а цяпер узначальвае федэрцыю лёгкай атлетыкі.
«Я не змог дараваць усё тое, што я ўбачыў… Калі я раней падтрымліваў прэзідэнта, то, паверце, гэта было шчыра… Нічога я не рабіў з таго, што не было шчыра. Я не баюся зусім нічога», — сказаў Дзевятоўскі. Пасля гэтага слухаўку забрала нейкая жанчына, якая сказала, што Вадзім Анатольевіч пакуль не можа гаварыць.
Каментары