Пад Маладзечнам мікрааўтобус выехаў на сустрэчную і ўрэзаўся ў МАЗ з пасажырамі
Аварыя з удзелам пасажырскага МАЗа і мікрааўтобуса здарылася пад Маладзечнам, кіроўцы ў бальніцы, паведамляе МУС.
ДТЗ адбылося сёння каля 8.20 на 15-м кіламетры аўтадарогі Маладзечна — Валожын у вёсцы Палачаны. Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы кіроўца Citroen выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе адбылося сутыкненне з рэйсавым аўтобусам Маладзечна-Падлесная.
Кіроўцы з рознымі траўмамі шпіталізаваны. 16 пасажыраў МАЗа не пацярпелі і на іншым аўтобусе іх даставілі да месца прызначэння.
Цяпер на месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група і ДАІ, высвятляюцца дакладныя прычыны і абставіны здарэння.
Каментары