Здарэнні11

Бізнэсмен Кныровіч у судзе прызнаў віну часткова

Фота Волі Афіцэравай

Кіраўнік групы кампаній «Сармат» Аляксандр Кныровіч, якога ўчора пачалі судзіць за нявыплату падаткаў і хабарніцтва, не прызнаў частку віны і захацеў даваць паказаньні пасьля апытаньня сьведак, піша Радыё Свабода.

19 красавіка ў працэсе над дырэктарам і сузаснавальнікам кампаніі «СарматТэрма-Інжынірынг» і чатырма адказнымі супрацоўнікамі гэтай кампаніі пракурор закончыла абвяшчэньне абвінавачаньня, пачатае 18 красавіка.

На пытаньне судзьдзі, ці прызнае Аляксандар Кныровіч сябе вінаватым, ён адказаў, што «прызнае часткова». Гэта тычыцца абодвух абвінавачаньняў — у нявыплаце падаткаў і хабарніцтве.

Паводле абвінавачаньня ў нявыплаце падаткаў Кныровіч сказаў, што «ня згодны з мэтодыкай разьлікаў» і з тым, як сьледчыя вызначылі пэрыяды заніжэньня сумы падаткаў. Падсудны дапусьціў, што магла закрасьціся памылка больш як на 60 тысяч рублёў. Таксама, паводле Аляксандра Кныровіча, у яго не было намеру ўхіляцца ад выплаты падаткаў. Усяго, паводле сьледзтва, з 2008 году кампанія Кныровіча не сплаціла падаткаў больш як на 3,3 мільёна рублёў.

Часткова прызнаў віну Аляксандар Кныровіч і паводле абвінавачаньня ў хабарніцтве. Ён пагадзіўся, што даваў загады падначаленаму супрацоўніку кампаніі «СарматТэрма-Інжынірынг» Яўгену Папоўскаму аб перадачы грошай пэўным асобам, але назваў гэта «ўзнагароджаньнем». Кныровіч прызнаў суму ў 14 тысяч рублёў, між тым сьледзтва кажа пра тры выпадкі хабару на агульную суму 16 тысяч (першы хабар 5 тысяч рублёў, другі — 1 тысяча, трэці — 10 тысяч рублёў і бутэлька каньяку).

Падсудныя Ўладзімер Дашкевіч, Андрэй Кускоў і Ігар Максімаў прызналі віну цалкам, Яўген Папоўскі прызнаў віну часткова.

«Не прызнаю, што перадаваў хабар па змове», — удакладніў сваю пазыцыю былы намесьнік дырэктара кампаніі.

Пры вырашэньні пытаньня пра парадак судовага сьледзтва Аляксандар Кныровіч захацеў даваць паказаньні пасьля выступу сьведак, абвінавачаных і вывучэньня матэрыялаў справы.

Праз паўтара года следства пачалі судзіць вядомага бізнэсмена Аляксандра Кныровіча і яго падначаленых

Каментары1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →